Які шлях праходзіць маленькае зярнятка, перш чым стаць духмяным караваем на нашым стале?
Іўеўскі музей нацыянальных культур запрашае кожнага дакрануцца да таямніц беларускіх традыцый на часовай экспазіцыі «Ад зернятка да хлеба»!

Ці ведаеце вы, як цяжка працавалі нашы продкі, каб на стале заўсёды быў свежы хлеб?
На выставе вы зможаце:
пабачыць унікальныя старадаўнія прылады працы беларускіх сялян,
даведацца пра сакрэты і абрады выпякання сапраўднага хлеба,
адчуць атмасферу беларускай гасціннасці і цеплыні.
Выстава працуе па 15 лістапада.
г. Іўе, вул. 17 Верасня, 9.
Прыходзьце ўсёй сям’ёй! Гэта выдатная магчымасць паказаць дзецям каштоўнасць кожнай крошкі і правесці час з карысцю.
Даведкі і запіс на экскурсіі: +375 (1595) 6-80-35.
Па інфармацыі t.me/ivye_museum/






