Актуальное Культура и творчество

У Іўеўскім музеі нацыянальных культур адкрылася ўнікальная выстава «100 гадоў Гарадзенскаму ровару»

У Іўеўскім музеі нацыянальных культур адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «100 гадоў Гарадзенскаму ровару». Мерапрыемства, арганізаванае пры падтрымцы Саюза беларуска-яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і грамады, сабрала юных наведвальнікаў, якія аддалі перавагу музею пасля школьных класаў. І гэта невыпадкова: экспазіцыя, прысвечаная легендарнаму гарадзенскаму прадпрыемству, абяцае стаць адной з найярчэйшых падзей культурнага жыцця раёна.

Адкрываючы сустрэчу, дырэктар музея Алёна Віктарава цёпла павітала школьнікаў, адзначыўшы, як прыемна бачыць іх у музеі ў першыя вераснёўскія дні. Яна нагадала, што  дзеці ўжо не раз станавіліся гасцямі розных выстаў, і сёння іх чакае нешта асаблівае – незвычайная экспазіцыя, прысвечаная двухколавым машынам. Слова было прадастаўлена ганаровым гасцям – калекцыянеру Андрэю Камоскаму і каардынатару музейна-выставачнай дзейнасці, дырэктару Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі Аляксандру Нялюбаву.

Аляксандр Нялюбаў, вітаючы школьнікаў, адзначыў цеснае супрацоўніцтва паміж музеямі. Ён нагадаў, што гэта ўжо другая сумесная выстава ў Іўі, і выказаў упэўненасць у яе поспеху. «Гэтая выстава расказвае і пра ровары, і пра тых людзей, якія іх выраблялі, – патлумачыў ён. — Калісьці, уявіце, былі беларускія ровары, якія выраблялі яўрэйскія прадпрымальнікі, нашы, мясцовыя, беларускія «.

Галоўным героем сустрэчы стаў мінчанін Андрэй Камоскі, які вось ужо 11 гадоў прысвячае сябе збору і рэстаўрацыі беларускіх ровараў. Менавіта ён прадставіў публіцы ўнікальную калекцыю, якая стала асновай выставы. 

Падрабязней чытайце ў бліжэйшы’ нумарах “ІК”.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews

Ягор Шэмет.

Фота Станіслава Зянкевіча.