Что? Где? Когда?

Мастацкая выстава «Мая літара» адкрываецца 27 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Праект прымеркаваны да Дня ведаў, аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў НББ.

«Выстава аб’ядноўвае работы мастакоў рознага ўзросту арт-студый «Зебра» і «Зебрык». Побач з карцінамі цяперашніх вучняў будуць творы тых, хто скончыў выяўленчую студыю 5-7 гадоў таму, атрымаў мастацкую адукацыю і асвоіў творчыя прафесіі», — расказалі арганізатары.

У экспазіцыі — вольны набор выяў кірылічных і лацінскіх літар. «Выстава спалучае ўласна работы і фотаздымкі, дзе акрамя саміх малюнкаў можна ўбачыць яшчэ і іх аўтараў. Творы дэманструюць вольныя асацыяцыі мастакоў з той ці іншай літарай. Работы аб’ядноўвае агульная ідэя — цераз літару паказаць імкненні, інтарэсы і светапогляд», — адзначылі ў бібліятэцы.

Выстава прадоўжыцца па 1 лістапада.

БелТА.