Что? Где? Когда?

У нядзелю свята. «Бакштаўскі каларыт»

Паважаныя сябры, запрашаем вас на фестываль вясковай культуры «Бакштаўскі каларыт», які адбудзецца 2 жніўня 2020 г. у в.Бакшты, на пляцоўцы каля аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы. Пачатак у 16.00.

Фестываль склікае знаўцаў і аматараў вясковай культуры на сустрэчу з песнямі, жартамі, вясковай кухняй і выдатнымі вырабамі народнай творчасці.

У праграме:

— канцэрт калектываў  аматарскай творчасці «Гучы, родная песня»;

— выстаўка-дэгустацыя страў і напояў вясковай кухні «Што ні страва — дзіўны смак»;

— выстаўкі прадметаў народнага побыту «Зроблена рукамі землякоў» і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «З крыніц прыгажосці».

Аргкамітэт.