Актуальное Культура и творчество О людях

У падарунак землякам: у Свіслачы адкрылася персанальная выстава майстра Маргарыты Канцэвіч

У Свіслацкім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, на малой радзіме майстра Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Маргарыты Канцэвіч, адкрылася яе персанальная выстава. Пра мерапрыемства з цеплынёй расказала бабуля Маргарыты.


Аднойчы ўкабінеце ультрагукавой дыягностыкімне пашчасціла  ўбачыць цуд. На маніторы апарата білася малюсенькае, як гарошынка, сэрцайка маёй унучкі. Захаплення іўсхваляванасцітады было не перадаць. Слёзы радасці бясконца сцякаліпа шчаках ад таго, што я бачыла на экране. Дзіцятка! Такімалюсенькікамячок ітакое вялізнае шчасце, непараўнальнае з цэлым акіянам. Хіба гэта не цуд?!

Карціны, вышыванкі, выцінанкі

З той пары прайшло 25 гадоў. Тая “гарошынка” значна вырасла і зараз б’ецца ў грудзях ужо дарослай унучкі Маргарыты. Дарэчы, такіх цудоўных падарункаў ад дачушкі Ганны ў мяне тры.  

Усе тры ўнучкі – мая радасць і шчасце, мой гонар. Кожную Бог надзяліў асабістым талентам. Я бясконца ўдзячна Яму за гэта. Старэйшая знайшла сябе ў мастацтве, сярэдняя – у тэатральным свеце, а малодшая – у музычным. І нядаўна сваім Божым дарам падзялілася з землякамі менавіта Маргарыта. У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі была адкрыта яе персанальная выстаўка. У экспазіцыі – раннія карціны, выцінанка, вышытыя касцюмы і рушнікі. Гэта яе першая выстаўка на малой радзіме. 

Жыве і працуе Маргарыта зараз у Іўе. І вось па запрашэнню Свіслацкага музея прывезла свае вырабы ў горад, дзе нарадзілася і вырасла. Тут яна з адзнакай скончыла дзіцячую школу мастацтваў,  а потым удасканаліла майстэрства ў Гродзенскім каледжы мастацтваў. Атрымаўшы дыплом, паехала па размеркаванні ў Іўе, уладкавалася ў аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры. Ёй з першых дзён спадабаўся гэты горад с цікавай гісторыяй, дзе ў цеснай суполцы жывуць, працуюць і сябруюць людзі розных нацыянальнасцей, дзе такая цудоўная прырода з блакітный стужкай ракі Івянкі. На новым месцы Маргарыту прянялі вельмі цёпла, ее непасрэдны начальнік Ірына Смірнова стала для Рыты і мамай, і бабуляй, і сяброўкай, і дарадчыцай. Працуе там мая ўнучка майстрам ужо пяць гадоў. За гэты час асвоіла майстэрства вышыўкі, якую амаль немагчыма адрозніць ад машыннай. Хоць, шчыра кажучы, вучылася гэтай справе ўсяго… тыдзень. Адна бабулька паказала ёй першыя азы, і дзяўчына імгненна падхапіла іх. У яе руках літаральна ажываюць іголка з ніткаю, і ствараюцца на рушніках, на бялюткіх сарочках прыгожыя беларускія ўзоры. А калі бярэ ў рукі чысты ліст паперы і нажніцы, то нараджаюцца выцінанкі. Яе работы настолькі тонкія і далікатныя, што проста дзіва. Гэта падкрэслівалі ўсе наведвальнікі ее выставы, пакідалі цёплыя водгукі ў кнізе. 

“Дрэва жыцця” – пераемнасць пакаленняў

У рамках выставы Маргарыта Канцэвіч правяла майстар-клас для наведвальнікаў аддзялення падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага прабывання грамадзян цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На адной пляцоўцы сустрэліся два пакаленні, дзве эпохі, і гэта сустрэча была невыказальна цёплай і шчырай. Сімвалічна і тое, што выцінанка стала дрэвам жыцця, сімвалам, які ўвасабляе ўзаемасувязь усяго існага, бяссмерцем, гармоніяй прыроды і чалавека, а таксама вечным абнаўленнем жыцця, служыць сямейным абярэгам, адлюстроўвае пераемнасць пакаленняў і адзінства роду. Таксама сімвалічна, што менавіта ў Год Беларускай жанчыны адбываюцца такія мерапрыемствы, якія падкрэсліваюць таленты нашых суайчынніц, іх прага падзяліцца сваім уменнем ствараць прыгажосць.

Трэба было бачыць, з якім натхненнем жанчыны з пасівелымі скронямі браліся за нажніцы і паперу і выразалі “дрэва жыцця”. 

На наступны дзень у музей на майстар-клас да Маргарыты Канцэвіч прыйшлі выхаванцы лагера “Пілігрым“ Дабравольскай сярэдняй школы. У выставачнай зале музея лунала такая ж цёплая атмасфера. Хлопчыкі і дзяўчынкі заўзята працавалі нажніцамі, і ў выніку ў кожнага атрымалася прыгожая маленькая “фіранка”. 

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews

Ядзвіга КОБРЫНЕЦ. Фота аўтара.