Любоў да прыроды не прыходзіць сама сабой – яе трэба абудзіць. Дзеці будуць праяўляюць клопат і беражлівыя адносіны толькі да тых аб’ектаў прыроды, пра якія маюць глыбокія, рознабаковыя веды. Асноўнае прызначэнне экалагічнай сцежкі – выхаванне культуры паводзін дзяцей у прыродзе. З дапамогай такіх сцежак паглыбляюцца і пашыраюцца веды выхаванцаў аб навакольнай прыродзе. Маршрут экалагічнай сцежкі праходзіць такім чынам, што ў ім прадстаўлены разнастайныя біялагічныя сістэмы: рака, луг, крыніцы, вадасховішча, птушыны гай, узлесак і інш.
Калі вецер прагнаў надакучлівыя хмары і выглянула сонейка, юныя выхаванцы выхаваўча-аздараўленчага лагера “Непаседы” Трабскай сярэдняй школы Іўеўскага раёна адправіліся на экскурсію “Таямніцы экалагічнай сцежкі”.



У ходзе экскурсіі выхаванцы даведаліся пра відавую разнастайнасць аб’ектаў экалагічнай сцежкі, навучыліся распазнаваць віды экалагічных аб’ектаў найбліжэйшага асяроддзя, вылучаць іх характэрныя прыкметы.
Шлях складаўся з некалькіх станцый, на якіх юныя турысты пазнаёміліся з іх насельнікамі — млекакормячымі, птушкамі, рэптыліямі, рыбамі, насякомымі і раслінамі.
Дзеці замацавалі назвы, асаблівасці знешняга выгляду дрэў і кустоў, якія сустрэлі на сваім шляху, паслухалі пазнавальныя апавяданні пра іх. Яркія ўражанні дзеці атрымалі ад сустрэчы з лугавымі кветкамі! З вялікай цікавасцю падчас экскурсіі выхаванцы гулялі ў дыдактычныя гульні «Адгадай па апісанні», «Назаві часткі расліны», рухомую гульню «Да названага дрэва бяжы!», адгадвалі загадкі пра расліны і жывёл экасцежкі, а таксама паўтарылі правілы паводзін у прыродзе.

Кожны крок адкрываў перад выхаванцамі новыя таямніцы: спеў птушак, загадкавыя сляды на зямлі, цікавыя дрэвы і расліны.
Гэта была не проста экскурсія, а сапраўднае даследаванне! Рабяты вучыліся назіраць, заўважаць дэталі, якія часта застаюцца незаўважанымі. Яны адкрывалі для сябе дзівосную разнастайнасць жыцця вакол, усвядомілі, як важна берагчы і шанаваць прыроду.

Прайшоўшы па экалагічнай сцежцы, выхаванцы ўбачылі і даведаліся, як жыве і адчувае сябе навакольная нас прырода. Кожны з рабят адчуў у грудзях агеньчык жадання захаваць прыроду ад любога неразумнага звароту да яе.
Падарожжа па экалагічнай сцежцы стала для дзяцей пазнавальным і займальным досведам, які пакінуў яркія ўражанні і ўмацаваў іх любоў да роднага краю.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews
Махнач Рамуальда Станіславаўна, намеснік кіраўніка выхаваўча-аздараўленчага лагера “Непаседы” Трабскай сярэдняй школы.






