75 лет Великой Победы

Мы помнім, мы ганарымся!

Сёлета мы адзначаем памятную дату – 75 гадоў з Дня Перамогі! Да гэтага часу падзеі той пары адклікаюцца ў сэрцах болем і адначасова шчырай павагай да подзвігу тых людзей, якія змагаліся за нашу Радзіму. І мы, педагогі, павінны данесці да нашых дзяцей хоць малую часцінку ведаў аб Вялікай Айчыннай вайне і той перамозе, якая так цяжка далася нашым бабулям і дзядулям. Разам з усёй краінай наш яслі-сад рыхтуецца да сустрэчы гэтай падзеі.

У рамках падрыхтоўкі да святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне педагогамі яслей-сада аг.Геранёны арганізавана падборка мастацкай літаратуры – апавяданняў, вершаў, прыказак і прымавак аб вайне, свята 9 мая; падборка песень ваенных гадоў.

Выраблены дыдактычныя гульні “Назаві прыказку”, “Абаронцы Айчыны”, а таксама атрыбуты да гульняў-эстафетаў, гульняў-спаборніцтваў.  

З выхаванцамі праводзяцца гутаркі: “Свята са слязамі на вачах!”,   “Аб Вялікай Айчыннай вайне”, “Што такое гераізм?”, “Ордэны і медалі Вялікай Айчыннай вайны”, праведзены экскурсіі да помніка невядомага салдата, загінуўшага ў Вялікую Айчынную вайну.

Падабраны інфармацыйны матэрыял для бацькоў па тэме “9 Мая – Дзень Перамогі”, які размешчаны на агульным стэндзе яслей-сада і ў групавых бацькоўскіх кутках.

У фае ўстановы адукацыі створана фотазона да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тут не толькі можна зрабіць здымак на памяць, але і кожны жадаючы можа прымацаваць фатаграфію свайго сваяка-ветэрана, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

З гадамі, спадзяёмся, нашы дзеці будуць больш даведвацца аб гэтай вайне. А наш клопат – данесці да іх усё тое, што мы даведаліся ад нашых дзядоў і прадзедаў, непасрэдных удзельнікаў тых падзей, ад ветэранаў.

М. Алабіна, загадчык дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад аг. Геранёны”.