Сёлета мы адзначаем памятную дату — 75 гадоў з Дня Перамогі.

Да гэтага часу падзеі той пары адклікаюцца ў сэрцах болем і адначасова шчырай павагай да подзвігу тых людзей, якія змагаліся за нашу Радзіму. І мы, педагогі, павінны данесці да нашых дзяцей хоць малую часцінку ведаў аб Вялікай Айчыннай вайне і той перамозе, якая так цяжка далася нашым бабулям і дзядулям. Разам з усёй краінай наш яслі-сад рыхтуецца да сустрэчы гэтай падзеі.
У рамках падрыхтоўкі да святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне педагогамі ясляў-сада аг. Геранёны арганізавана падборка мастацкай літаратуры — апавяданняў, вершаў, прыказак і прымавак аб вайне, падборка песень ваенных гадоў.
Выраблены дыдактычныя гульні «Назаві прыказку», «Абаронцы Айчыны», а таксама атрыбуты да гульняў-эстафетаў, гульняў-спаборніцтваў.
З выхаванцамі праводзяцца гутаркі: «Свята са слязамі на вачах!», «Аб Вялікай Айчыннай вайне», «Што такое гераізм?», «Ордэны і медалі Вялікай Айчыннай вайны», праведзены экскурсіі да помніка невядомага салдата, загінуўшага ў Вялікую Айчынную вайну.
Падабраны інфармацыйны матэрыял для бацькоў па тэме «9 Мая — Дзень Перамогі», які размешчаны на агульным стэндзе ясляў-сада і ў групавых бацькоўскіх кутках.
У фае ўстановы адукацыі створана фотазона да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тут не толькі можна зрабіць здымак на памяць, але і кожны жадаючы можа прымацаваць фатаграфію свайго сваяка-ветэрана, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.
З гадамі, спадзяёмся, нашы дзеці будуць больш даведвацца аб гэтай вайне. А наш клопат — данесці да іх усё тое, што мы даведаліся ад нашых дзядоў і прадзедаў, непасрэдных удзельнікаў тых падзей, ад ветэранаў.
М. Алабіна,
загадчык дзяржаўнай установы адукацыі
«Яслі-сад аг. Геранёны».






