Актуальное Афиша Культура и творчество

Яднаемся рамёствамі: у Іўі адкрылася персанальная выстаўка Валянціны Біскуп

У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі майстра па вышыўцы, актыўнай удзельніцы клуба майстроў «Скарбніца» Валянціны Біскуп.

Экспазіцыя аб’яднала больш за 30 работ, выкананых у розных тэхніках вышыўкі. Кожны твор адлюстроўвае любоў аўтара да народнага мастацтва, увагу да дэталяў і захаванне лепшых традыцый дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Выстаўка дае магчымасць пазнаёміцца з майстэрствам таленавітай рукадзельніцы, ацаніць прыгажосць вышываных узораў і натхніцца багаццем беларускай культурнай спадчыны.

Наведаць выстаўку можна да 24 чэрвеня.

Сардэчна запрашаем усіх жадаючых атрымаць асалоду ад прыгажосці рукатворнага мастацтва!

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews