15 мая у аграгарадку Дзітва Лідскага раёна з размахам адбыўсы абласны фестываль-свята побытавых танцаў “Танцуем па даўнейшаму”. Ад Іўеўскага раёна прынялі ўдзел Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу і Геранёнская дзіцячая школа мастацтваў.

У святочным адкрыцці, шэсці баяністаў і гарманістаў удзельнічала Валянціна Іванаўна Дайлідка, акампаніятар філіяла аг.Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
Выставачную экспазіцыю вырабаў традыцыйных рамёстваў прадэманстраваў аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Майстры аддзела правялі займальныя майстар-класы.

У конкурсе выканаўцаў беларускіх побытавых парных танцаў прынялі ўдзел Анатоль Пякша і Валерыя Владава ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” узнагароджаны дыпломамі за ўдзел. Максім Рудзіс і Дар’я Усель, Арсеній Грынцэвіч і Лізавета Макоўская ДУА “Геранёнская дзіцячая школа мастацтваў” узнагароджаны дыпломамі за ўдзел.
Аляксандр Філіповіч і Кацярына Цыбульская ДУА “Геранёнская дзіцячая школа мастацтваў” узнагароджаны каштоўнымі падарункамі і дыпломамі III ступені ва ўзроставай катэгорыі А (7-10 год).

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews
Служба інформацыі «IK».Фота lidanews.by і ўдзельнікаў мерапрыемства.






