З 30 мая па 4 кастрычніка 2026 года ў Беларусі пройдзе VI фестываль акадэмічнай арганнай музыкі “Ars Magna Organi”.

З 28 чэрвеня па 4 кастрычніка ў Іўі, у касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла, адбудзецца 1 сольны і 3 ансамблевых канцэрта з рамантычным арганам 1899 года Фрыдрыха Вайсэнборна.

З 13 чэрвеня па 5 верасня канцэрты таксама адбудуцца і ў Лідзе, у касцёле Узвышэння Святога Крыжа.

Аматараў музыкі чакаюць 2 сольных і 3 ансамблевых канцэрта з арганам 1939 года варшаўскай фабрыкі Адольфа Хомана і Станіслава Язерскага, які з′яўляецца ўзорам арганабудаўніцтва міжваеннага перыяду і апошнім гістарычным арганам, пабудаваным на тэрыторыі Беларусі.
Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews






