Двое ў пясочніцы
Галіна НІЧЫПАРОВІЧ
Ранак той не прадчуваў бяды,
Быў па-летняму спякотны дзень.
Квеценню прыбраліся сады,
Лісце маладое клала цень.
Ў небе не было ні аблачынкі,
І заўчасна распусціўся бэз.
Толькі скуль жа кропелькі-слязінкі
Акрапілі поле, рэчку, лес?..
У пясочніцы сядзелі двое,
Пяць і восем ім было гадкоў.
Смерць, Чарнобыль – гэта што такое?
Бо раней такіх не чулі слоў.
Не дзіцячая, скажу, забава –
Смертаносную атруту піць.
Ім было і смешна, і цікава
У далонькі кропелькі лавіць.
Сыпала атрутай на палеткі,
На крынічкі з чыстаю вадой,
На пляцоўкі, дзе гулялі дзеткі.
Лёсы напаўняліся бядой…
Сорак пяты дзень яе народзін…
Хлопчыку адмераў дзесяць лёс…
Вінаваты ў гэтым ты, Чарнобыль!
Беларусі шмат пакут прынёс.
Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews






