Іўе — унікальнае мястэчка, дзе на працягу ўсёй гісторыі важную ролю адыгрывалі жанчыны, часта звязаныя з культурай, асветай і мецэнацтвам.
Адной з такіх асоб з’яўляецца Эльфрыда Замойская — імя, якое заняло асаблівае месца ў гісторыі Іўеўшчыны. Для многіх яна стала сімвалам вялікай любові да Бога і людзей.
Іўеўскі музей нацыянальных культур запрашае жыхароў і гасцей горада наведаць выставу-фотазону, прысвечаную гэтай знакамітай жанчыне.

Наведвальнікаў чакаюць:
рэдкія фотаздымкі,
цікавыя і малавядомыя факты,
прыгожая лакацыя для фотаздымкаў.
Выставу можно наведаць у Іўеўскім музеі нацыянальных культур з 6 сакавіка па 7 красавіка.
Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з гісторыяй і адкрыць для сябе новыя старонкі мінулага Іўеўшчыны.
Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews
Па інфармацыі Тэлеграм-канала музея нацыянальных культур.






