Главное

Дзень Незалежнасці. Святочны анонс!

Паважаныя іўяўчане і госці!

Запрашаем вас на святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 575-годдзю першага ўпамінання Іўя ў летапісах!

29 чэрвеня
Акцыя «Ветэранскі трохкутнік» (уручэнне віншаванняў ветэранам кіраўніцтвам раёна, школьнікамі).
12.00, аг.Эйгерды, Эйгердаўскі сельсавет
Канцэртная праграма ў рамках абласной акцыі «Ваенная агітбрыгада»
17.00, канцэртная пляцоўка набярэжнай возера г.Іўе
Раённае свята «Моладзь — будучае за намі!»
23.00-04.00, шоу-праграма “Dance Party” у Іўеўскім цэтры культуры і вольнага часу.

30 чэрвеня
11.00, Іўеўская раённая бібліятэка
Вечар памяці «Ішлі дарогамі вайны нашы землякі»
12.00, г.п. Юрацішкі, Юрацішкаўскі сельсавет
Канцэртная праграма ў рамках абласной акцыі «Ваенная агітбрыгада»
16.00, аг.Лелюкі
Свята-конкурс «Дзень добры, суседзі!»
У праграме:
— святочная сустрэча суседзяў з в.Бакшты;
— канцэрты калектываў аматарскай творчасці аддзелаў культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты (гасцей), аг.Лелюкі (гаспадароў);
— канцэртная праграма «Мелодыі лета» сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Дайліды;
— спартыўныя спаборніцтвы;
— гульнёва-забаўляльныя праграмы;
— выстаўкі народнай творчасці «Скарбы малой радзімы».
У час свята дарослых і дзяцей чакаюць атракцыёны.

2 ліпеня , аграгарадкі раёна
Цыкл святочных мерапрыемстваў «Беларусь мая, сінявокая!».

3 ліпеня
11.00, службы ў храмах горада «За еднасць народаў, за мір у роднай краіне»;
12.30, плошча Камсамольская, памятны знак «У гонар сяброўства і згоды канфесій г.Іўе»
Урачыстае адкрыццё свята «Квітней, Беларусь мая родная!»;
— патрыятычная акцыя «Беларусь помніць!»;
— тэатралізаваны мітынг «Родны горад — горад маёй краіны»;
— тэатралізаванае шэсце «Плынь вякоў і наша памяць»;
14.00, агульнаабласная акцыя «Вальс Перамогі».
14.30, працяг свята на набярэжнай гарадскога возера
— выступленне ваеннага аркестра Лідскага пагранічнага атрада;
— уручэнне пасведчанняў «Ганаровы грамадзянін горада».
15.00 — канцэрт заслужаных артыстаў з Рэспублікі Татарстан.
15.30 — канцэрт народнага ансамбля народнай песні «Юрацішкаўскі кірмаш».
16.00 — раённы конкурс-выстава «Бульбяны хіт-парад».
17.00 — канцэрт заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Іскуі Абалян.
18.00— канцэрт народнага ансамбля народнай песні «Чабарок».
19.00 — канцэрт аматарскіх калектываў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны 1.
20.00 — канцэрт народнага ансамбля народнай песні «Даўніна».
21.00 — эстрадны канцэрт » Зоркі над Іўем».
22.00 — акцыя «Спяваем Гімн Рэспублікі Беларусь разам!».
22.10, файер-шоў «Са святам, любая Беларусь!».
22.45 — святочны фейерверк.
Для вас працуюць: інтэрактыўныя пляцоўкі, інсталяцыі, тэатралізаваныя экспазіцыі, фотавыставы, святочныя маёнткі сельсаветаў, атракцыёны, гандлёвыя рады, горад майстроў, катамараны, спартыўныя пляцоўкі.
Мітынг «Подзвігу народа жыць у вяках» у рамках абласной акцыі «Дарогамі вызвалення», прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — 7 і 8 ліпеня 2019 г., аграгарадкі раёна і г. Іўе.

Аргкамітэт.