0
Актуальное Культура и творчество

«Кожная пятніца – роднае, сваё». У аг. Ліпнішкі адраджаюць жывую традыцыю калядавання

У філіяле аграгарадка Ліпнішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” у рамках агульнанацыянальнага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” прайшоў традыцыйны абрад калядавання для жыхароў роднага аграгарадка. Калядоўшчыкі таксама зазірнулі ў ААА «Іўеўская сельгастэхніка».

Падчас абраду ўдзельнікі ў традыцыйных касцюмах пажадалі гаспадарам здароўя, дастатку і ўдачы ў новым годзе. Паводле народнага звычаю, калядоўшчыкі ўслаўлялі працу, дабрабыт і гасціннасць.

колядование

Тэатралізаванае прадстаўленне ўключала традыцыйных герояў: Казу і Мядзведзя, якія па народным павер’і прыносяць урадлівасць, сілу і дабрабыт у дом. Вясёлымі прымаўкамі і танцамі яны «ажыўлялі» свята, залучаючы гледачоў у абрадавае дзейства.

Па сюжэце прадстаўлення, героі таксама прагналі Чорта — сімвал няўдач, тым самым «чысцячы» прастору і адкрываючы дарогу для шчасця. Завяршыўся абрад агульнымі пажаданнямі дабрабыту і святочным настроем для ўсіх гасцей і ўдзельнікаў.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews