Па-другому — гэта ўрачыстасць уваходу Пана ў Іерусалім, жыхары якога сустракалі Хрыста, усцілаючы дарогу пальмовымі галінкамі. Адсюль і пайшоў звычай упрыгожвання і асвячэння вербачак падчас святочнага богаслужэння. Іх прынясуць дамоў, каб захоўваць цэлы год — да наступнага свята. Але спачатку, па даўняй традыцыі, з прыказкай «Не я б’ю, вярба б’е», пасцябаюць усіх хатніх па спіне, каб былі здаровымі.







