Главное

Канстытуцыя — Закон законаў

15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Лелюкінскі дзіцячы сад-сярэдняя школа кожны год бярэ актыўны ўдзел у святкаванні гэтай даты. Педагогі і навучэнцы арганізоўваюць разнастайныя мерапрыемствы, інфармацыйныя, класныя гадзіны, падчас якіх вучні знаёмяцца з Канстытуцыяй, даведваюцца, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — аснова мірнага жыцця грамадства, што Дзень Канстытуцыі — важная дата для нашай краіны і беларускага народа, што кожны з нас абавязаны быць годным грамадзянінам краіны.

Сёлета, ў год, калі наша краіна святкуе 25-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і інстытута прэзідэнства ў Рэспубліцы Беларусь, ва ўстанове адукацыі таксама арганізаваны і праведзены шэраг мерапрыемстваў. У са студзеня да сакавіка класныя кіраўнікі класаў разам са сваімі выхаванцамі працавалі над рэалізацыяй праекта «Канстытуцыя -асноўны закон дзяржавы». Навучэнцы школы наведалі музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў Мінску і музей М. Багдановіча ў г. Гродна. У лютым старшакласнікі прынялі ўдзел у прававой гадзіне з дэпутатамі Маладзёжнай палаты пры Іўеўскім раённым Савеце дэпутатаў, тэматычным паседжанні Маладзёжнага парламента ІV Склікання пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў. На працягу сакавіка навучэнцы пачатковых і сярэдніх класаў прэзентавалі свае малюнкі на выставе «Мая краіна», прадстаўлялі тэматычныя сачыненні. Непасрэдна напярэдадні святкавання юбілею прайшлі адзіныя інфармацыйныя і класныя гадзіны. Усе жадаючыя змаглі пазнаёміцца з тэматычнай выставай «Канстытуцыя — галоўны закон», якая арганізавана ў ІБЦ, наведаць кіналекторый «Мая краіна. Падзеі і людзі», прыняць удзел у віктарыне «Ці ведаеш ты Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь?», дыскусіі за круглым сталом «Правы і свабоды грамадзян Рэспублікі Беларусь», спартыўным свяце «Здаровая нацыя — будучыня краіны» і іншых справах.
Праведзеныя мерапрыемтсвы садзейнічалі ўсвядомленаму разуменню таго, што Канстытуцыя — гэта Закон законаў. Усе астатнія юрыдычныя дакументы не маюць права на існаванне ў выпадку супярэчання з ім. Беларуская Канстытуцыя канчаткова зацвердзіла суверэнітэт рэспублікі, адкрытай для супрацоўніцтва і сяброўства з усімі краінамі. Сёння мы з надзеяй і ўпэўненасцю глядзім у будучыню, таму што з’яўляемся гаспадарамі на нашай зямлі, таму што ствараем будучыню для нашых дзяцей.
Каб стаць дастойным грамадзянінам сваёй Радзімы, трэба многае ведаць і многае ўмець. Думаю, што паступова нашы навучэнцы даведаюцца аб усіх законах, змогуць абдумваць свае словы і кантраляваць свае ўчынкі, цаніць чужую працу, паважаць не толькі сябе, але і ўсіх людзей, змогуць годна ацаніць і тую краіну, дзе нарадзіліся. Таму што яны — будучыня нашай Радзімы. Ім будуваць новую Беларусь, памнажаць яе славу і берагчы яе багацці.

В. Балановіч,
класны кіраўнік 5 класа Лелюкінскага дзіцячага сада — сярэдняй школы.