Главное

Яны — лепшыя!

Людзі працы Іўеўскага раёна, атрымалі ўзнагароды на “Дажынках-2018”

Узнагароджаны:

Ганаровай граматай  Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь узнагароджаны МІКАЛАЙ АНАТОЛЬЕВІЧ ФРАЛОЎ — трактарыст-машыніст КСУП «Трабы» Іўеўскага раёна.

Падзякай Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь: СТАНІСЛАЎ ЗЯНОНАВІЧ ЛЯБЕЙКА — трактарыст-машыніст філіяла «Азот Агра» прадпрыемства «Новы Двор-Агра» Іўеўскага раёна.

Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў: ВОЙЦЕХ СТАНІСЛАВАВІЧ РЫНКЕВІЧ —  трактарыст-машыніст прадпрыемства“Баўма” Іўеўскага раёна;

за заслугі ў галіне сельскай гаспадаркі і шматгадовую добрасумленную працу на тэхніцы -ЯЎГЕН ЯЎГЕНАВІЧ НІЯЗАЎ — трактарыст-машыніст прадпрыемства «Суботнікі» Іўеўскага раёна.

Ганаровай граматай Рэспублканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу: УЛАДЗІМІР МІХАЙЛАВІЧ КУЛЕШ — дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «ЛідаТэхмаш» Іўеўскага раёна.

Ганаровай граматай Гродзенскага аб’яднання прафсаюзаў:
АЛЯКСАНДР ЧАСЛАВАВІЧ ЯЛОЎСКІ — старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі адкрытага акцыянернага таварыства «Іўеўская сельгастэхніка».

Падзячным лістом Гродзенскага абласнога Савета рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»за актыўную грамадскую дзейнасць, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці: ІРЫНА АЛЯКСАНДРАЎНА АВІЖА – намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце прадпрыемства «Суботнікі» Іўеўскага раёна і ІНЭСА МІХАЙЛАЎНА КУЛЕША – намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце філіяла «Азот Агра» прадпрыемства «Новы Двор-Агра» Іўеўскага раёна.

Старшыня Гродзенскага абласнога аграпрамысловага саюза ВІКТАР АНТОНАВІЧ ЗАМІРОЎСКІ уручыў прэміі ветэранам сельскай гаспадаркі. Адзначаны МІКАЛАЙ АЛЯКСАНДРАВІЧ ДЛУЖНЕЎСКІ — былы старшыня калгасаў “Знамя камунізму” 1972-1978, “Маладая гвардыя” 1986-1995, “Ніва” 1995-2002 Іўеўскага раёна.

Пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў» сярод лесагаспадарчых прадпрыемстваў стала дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Іўеўскі лясгас» Іўеўскага раёна, дырэктар МІХАІЛ МІХАЙЛАВІЧ  ІГНАЦІК.

Пераможцай абласнога конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ і на Інтэрнэт-расурсах тэматыкі ўборачнай кампаніі  “Жніво – 2018: і хлебам адзіным” І месца атрымала рэдакцыя газеты “Іўеўскі край”,  галоўны рэдактар ​​- ТЭРЭЗА ІОСІФАЎНА БАРТАШ.

Віншуем з узнагародамі!

 

Чытайце далей … 

«Ні мяжы, ні краю для багатага ўраджаю»: творчыя калектывы Гродзеншчыны спяваюць на сцэне абласного фестываля-кірмаша “Дажынкі-2018”

Читать полностью: http://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/item/4672-ni-myazhy-ni-krayu-dlya-bagataga-radzhayu-tvorchyya-kalektyvy-grodzenshchyny-spyavayuts-na-stsene-ablasnogo-festyvalya-kirmasha-dazhynki-2018.html

Лепшы каравай і лепшы сноп

Читать полностью: http://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/item/4667-lepshy-karavaj-i-lepshy-snop.html

“Людзям працы – гонар і пашана!”

Читать полностью: http://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/item/4678-lyudzyam-pratsy-gonar-i-pashana.html