Экономика

Выставка “Народные иконы Беларуси» открылась в Ивьевском музее национальных культур

Выстава “Народныя іконы Беларусі” з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту адкрылася ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур.

На выставе прадстаўлена шаснаццаць народных ікон ХІХ – пач. ХХ стст. з гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Заходняга і Усходняга Палесся, Падняпроўя, набытыя супрацоўнікамі музея народнай архітэктуры і побыту падчас шматлікіх экспедыцый за апошнія 40 год.

Як зазначыў намеснік  дырэктара музея Яўген Мікула, гэта не першы крок музея народнай архітэктуры і побыту  ў рэгіёны. Падобныя мерапрыемствы ўжо не аднойчы ладзіліся ў іншых гарадах Беларусі і заўсёды знаходзілі водгук у сэрцаў наведвальнікаў. “Гэта выстава мела сваю апрабацыю. Першым чынам мы яе выставілі на міжнародны узровень у музей-пабрацім у Польшчы.  Мы з ім цесна супрацоўнічалі.  Другім пунктам дэманстрацыі быў наш музей. У выніку на базе добрага рэгіянальнага музея мы жадаем паказаць экспанаты іўеўскай публіцы. Зазначу, што папярэднічала гэтаму сур’ёзная рэстаўратарская праца”.

Супрацоўнік музея Ігар Іваноў расказаў аб тым, што ўяўляе сабой выстава народных ікон. Ён паведаміў, што такі фенамен як  народныя іконы ці абразы ўяўляюць сабой сінтэз праваслаўнага іканапісу, заходнееўрапейскага сакральнага жывапісу і прыёмаў народнага дэкаратыўнага мастацтва.

–Гэтыя  творы ствараліся для сялян. Яны  не лічацца высокапрафесійным жывапісам, бо яны маляваліся рамеснікамі, таленавітымі людзьмі і прадаваліся на кірмашах з бытавымі рэчамі. З аднаго боку яны перадавалі густ самаго іканапісца, а з другога – мусілі адпавядаць запытам мэтавай аўдыторыі. Яны павінны быць яскравымі, светлымі, упрыгожваліся кветкамі, што не характэрна для рэлігійнага жывапісу, – сказаў Ігар Іваноў.

Ён таксама дадаў, што шырокая распаўсюджанасць такога віда творчасці, выразная своеасаблівасць, робяць яго неад’емнай часткай традыцыйнай беларускай культуры, адлюстраваннем народнага светапогляду.  З народных абразоў на нашчадкаў глядзяць жывыя твары святых, не заўсёды мастацка дакладных, але выпісаных з любоўю і стараннасцю. Сярод вобразаў, шануемых на беларускай вёсцы былі вобразы Ісуса Хрыста, Маці Божай, св. Мікалая, святых Варвары, Параскевы і інш.

Застаецца дадаць, што выстава “Народныя іконы Беларусі” працуе да 27 ліпеня.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Ірына Бутурля.

Станіслаў Зянкевіч (фота).