Экономика

Яркие композиции из цветов украсили город Ивье перед католической процессией Божьего Тела

Шэсце з Найсвяцейшым Сакрамэнтам адбудзецца пасля святой Імшы ў касцёле Святых Апосталаў Пятра і Паўла, якая распачнецца ў 10 гадзін. 

Ад касцёла працэсія пройдзе да плошчы Камсамольскай, дзе будуць падрыхтаваныя чатыры алтары (каля дома культуры, пошты, магазіна «Три цены», помніка сяброўства канфесій). 

Затым шэсце вернецца да касцёла. У гэты дзень у Іўі святыя Імшы будуць толькі ў 10.00 і 18.00. 

Адметнасцю працэсіі Божага Цела ў Іўі з’яўляюцца дываны з кветак. Іх ўжо каля дзесяці гадоў высцілаюць перад алтарамі Эўхарыстычнай працэсіі. Такая ініцыятыва праз творчасць і сумесную працу паказвае жаданне мясцовых вернікаў выказаць павагу да Бога.

 

Фота Рамана Ярмаша.