Экономика

В ближайшее воскресенье по улицам Ивья пройдет процессия Божьего Тела

У бліжэйшую нядзелю па вуліцах Іўя пройдзе працэсія Божага Цела, якую ўпрыгожаць дываны з кветак.

У нядзелю 22 чэрвеня, наступную пасля ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая сёлета адзначаецца 19 чэрвеня, па вуліцах Іўя пройдзе традыцыйная Эўхарыстычная працэсія.

Шэсце з Найсвяцейшым Сакрамэнтам адбудзецца пасля святой Імшы ў касцёле Святых Апосталаў Пятра і Паўла, якая распачнецца ў 10 гадзін.

Ад касцёла працэсія пройдзе да плошчы Камсамольскай, дзе будуць падрыхтаваныя чатыры алтары (каля дома культуры, пошты, магазіна «Три цены», помніка сяброўства канфесій). Затым шэсце вернецца да касцёла.
У гэты дзень у Іўі святыя Імшы будуць толькі ў 10.00 і 18.00.

Адметнасцю працэсіі Божага Цела ў Іўі з’яўляюцца дываны з кветак. Іх ўжо каля дзесяці гадоў высцілаюць перад алтарамі Эўхарыстычнай працэсіі. Такая ініцыятыва праз творчасць і сумесную працу паказвае жаданне мясцовых вернікаў выказаць павагу да Бога.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews