Экономика

Сегодня в Ивьевском районе состоится праздник «Ліпнішкаўскія сенакосы»

Сенажаць з’яўляецца  важным этапам жыцця вёскі. “Каса любіць брусок і сала кусок”, – кажа беларуская народная прыказка. Усіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння запрашаем 14 чэрвеня ў 15:00 у аграгарадок Ліпнішкі на свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”.

У праграме:
раённы конкурс па ручным сенакашэнні “Касец – 2025”; 
дэфіле калекцыі адзення лялек-матанак “Кола жаночага лёсу” дзіцячага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы” філіяла аг. Ліпнішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
канцэрт народнага ансамбля музыкі і песні “Чабарок”  ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
канцэрт народнага ансамбля песні “Юрацішкаўскі кірмаш” філіяла г.п. Юрацішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
канцэрт салістаў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
дансінг-шоў праграма “Танцы на пракосе”.

Падорыць гледачам яркія ўражанні і добры настрой Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны вакальна-інструментальны ансамбль “Шкляры” ДУ “Бярозаўскі гарадскі дом культуры”.

Праграму свята завершыць агульны карагод удзельнікаў і гасцей “Танцы і песні на лузе”. 

На працягу свята працуюць: майстэрня “Касца-удальца”, падворак “Сялянскія  прысмакі”, майстар-клас  па вырабе лялькі “Пакосніца”, гандлёвыя палаткі; дзіцячыя атракцыёны, выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. 

Госці маюць магчымасць частавацца прысмакамі беларускай кухні і наведаць пляцоўку  “Прэзентацыя – дэгустацыя дранікаў” – элемента “Стравы з таркаванай бульбы”, якому нададзены статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці. 
 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Аргкамітэт.