У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» адбылося адкрыццё выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Мелодыі прыгажосці» Алены Кільчэўскай.


У экспазіцыі выстаўкі прадастаўлена больш 20 вырабаў у тэхніках: роспіс па шкле, вышыўка, валянне, тэкстыльная лялька і выяўленчае мастацтва.
Наведвальнікі атрымалі асалоду ад прагляду выстаўкі, удзелу ў майстар-класе «Роспіс па шкле».
Выстава працуе да 14 мая. Сардэчна запрашаем!

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews






