Экономика

Вось яно – яднанне людзей рознага ўзросту! Традыцыйнае свята рамёстваў “Повязь часоў” адбылося ў аг. Дайліды (дапоўнена)

Восьмы раз у аг. Дайліды  прайшло традыцыйнае брэндавае свята рамёстваў “Повязь часоў”.  Вось яна сапраўдная сувязь пакаленняў. Вось яно – яднанне людзей рознага ўзросту і падабенства ў поглядах. Нашы продкі «падсілкоўваюць» нас, даюць магчымасць развівацца, змяняцца ў лепшы бок.

Усе тое, што лічыцца зараз вельмі старым, было калісьці новым і модным. А тыя рэчы, што былі створаны з дапамогай ручной працы, валодаюць высокай энергетыкай. У іх чалавек уклаў свае веды, навыкі, цярпенне і любоў.Калі дакранаешся да такіх рэчаў, здаецца, што адчуваеш цеплыню рук чалавека, які тварыў гэты цуд. 

Госці свята адправіліся ў вандроўку па народных рамёствах, а экскурсаводамі ў гэтым пажарожжы ў мінулае  выступілі майстры, якія і сёння зберагаюць і праслаўляюць нашы беларускія традыцыі.

Народны майстар Беларусі па саломапляценні Вера Чурэйна пазнаёміла прысутных на свяце з сонечным рамяством.  

Саломапляценне з’яўляецца адным з самых старажытных заняткаў на зямлі і мае тысячагадовую гісторыю. На працягу доўгіх гадоў салома абувала і апранала селяніна, уцяпляла і ўпрыгожвала яго дом і была яму ложкам. З яе выраблялі розныя прыстасаванні для лоўлі рыбы, палявання, ёмістасці для ляснога збіральніцтва, карабы, пляцёнкі на вокны  і дзверы ад марозу і ветру. 

З цягам часу асартымент рэчаў павялічваўся, шырокае распаўсюджанне набылі капелюшы, посуд, цацкі  і прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Разам з тым, салома была для селяніна не толькі матэрыяльнай каштоўнасцю. Земляробы надзялялі яе асаблівай духоўнай сутнасцю, верылі, што ў саломе заключана магутная сіла ўрадлівасці.  

2 снежня 2022года  залатое рамяство: саломапляценне Беларусі уключана у спісак нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. 

У 2019 годзе падчас візіту  у горад Іўе нашага Прэзідэнта  Веры  Чурэйна была даручана адказная справа  — сплесці саламяны капялюш для Аляксандра Рыгоравіча. Менавіта капелюшы сталі для майстра пуцяводнай зоркай. Падзівіцца на іх фасоны была магчымасць падчас дэфіле  “Уся справа ў капелюшы”.

Народны майстар Беларусі  Ганна Пуйдак  з аг. Геранёны расказала аб элеменце беларускага нацыянальнага касцюма  – традыцыйным беларускім звычаі завязвання хустак. У кожным реэгіёне Беларусі ён быў розным. І па таму, якім спосабам завязана хустка, можна было вызначыць замужам жанчына ці не і да якога сацыяльнага слою яна адносіцца. Нават на Іўеўшчыне ёсць свае адметныя спосабы завязвання гэтага галоўнага ўбору. Зрэшты, з іх і прадэманстравала майстар.

Свята прадоўжылася нумарам майстара дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстара стварэння лялек, мадэлявання адзення, знаўцы беларускага народнага касцюма, кіраўніка дзіцячых аматарскіх калектываў філіяла аг.Ліпнішкі Марыі Пякша, якая  са сваімі юнымі выхаванкамі – ўдзельніцамі дзіцячага аматарскага аб’яднання мадэлявання адзення “Чараўніцы” прадэманстравалі калекцыю лялек-матанак “Кола жаночага лёсу. Лялька – неад’емная частка народнай культуры. Яна заўседы існавала ў жыцці беларусаў: для малых детак выкарыстоўвалася ў якасці цацкі, для старэйшых людзей – у якасці абрадавага атрыбута, або  ў якасці абярэга. Па кожнаму рамяству быў дадзены майстар-клас, што  садзейнічала духоўнаму ўзбагачэнню чалавека, пашырэнні яго ведаў аб народных традыцыях і рамёствах,  аб’яднанню  і заахвочванню да творчасці.

Майстар аддзела раместваў і традыцыйнай культуры філіяла аг.Геранёны, лаурэат прэміі аблвыканкама імя.А.І.Дубко,  Чалавек года Гродзеншчыны 2022 года Юзэфа Старасціна прадэманстравала яшчэ адно старажытнае рамяство –  пляценне з папяровых трубачак.

А гаспадары свята – работнікі філіяла аг. Дайліды – парадавалі гледачоў прыгожай канцэртнай праграмай.

На свяце працавалі выставы народнай творчасці “Суквецце раместваў” Вялікодная фотазона, выстаўка сямейнай творчасці сям’і Рынгель “Мая сям’я-жамчужына Прынёмання” да 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

                                                                                                                                                                                                                                                           Ірына Бутурля.

Фота Станіслава Зянкевіча.