Экономика

У Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі захаваліся старыя фатаграфіі суботнікаў

У Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі зберагаюцца розныя цікавыя артэфакты, якія маюць вялікае значэння для зберажэння гістарычнай памяці. Сярод іх – фатаграфіі. Майстэрства фатаграфіі развівалася ў Гродне з 1860-х гадоў. Фотаздымкі адлюстроўваюць самыя розныя аспекты жыцця горада. У другой палове ХХ стагоддзя, калі фотамастацтва стала неад’емнай часткай масавай культуры і стала даступным спосабам развіваць свае творчыя здольнасці для шырокіх колаў жыхароў, на здымках адлюстроўвалася практычна ўсё: асабістыя і сямейныя партрэты, працоўныя будні, святочныя мерапрыемствы, розныя падзеі ў горадзе, будынкі, прырода.

Веснавое абуджэнне прыроды пакаленнямі савецкіх людзей звязвалася з правядзеннем такіх важных мерапрыемстваў, як суботнікі. Першы суботнік адбыўся ў ноч на 12 красавіка 1919 г. у Маскве, у дэпо Масква-Сартавальная. З таго часу гэтае мерапрыемства стала традыцыйным і праводзілася нават некалькі разоў на год.

У фондах музея захаваліся фатаграфіі суботнікаў на гродзенскіх прамысловых прадпрыемствах у канцы 1970-х — першай палове 1980-х гадоў. На іх – працоўныя вытворчага аб’яднання “Азот”, Гродзенскага завода карданных валаў, Гродзенскага камбіната будаўнічых матэрыялаў. Супрацоўнікі не толькі займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі – саджалідрэвы, прыбіралі смецце, але таксама займаліся рамонтам абсталявання і выконвалі іншыя складаныя работы.

Прапануем чытачам пазнаёміцца з гэтымі здымкамі і адчуць атмасферу тых часоў.

1.jpg
Гродзенскі завод карданных валаў. Суботнік на канвееры зборкі карданаў. Аўтар – В. П. Косцін. 1979 г.
2.jpg
Мітынг, прысвечаны камуністычнаму суботніку на ВА “Азот”. Аўтар – Г. Залатухін. 1983 г.
3.jpg
Слесар Я. І. Насёнкаў за рамонтам клапанаў для цэха “Аміяк-1” (ВА “Азот”).Аўтар – Г. Залатухін. 1983 г.
4.jpg
Уборка тэрыторыі цэнтралізаванага электрацэха пад кіраўніцтвам В. Ачарэдзька(ВА “Азот”). Аўтар – Г. Залатухін. 1983 г.
5.jpg
Брыгада М.А. Рытуса з 1-га рамонтнага цэха па рамонце даціскаючага кампрэсара паветра ў цэху “Аміяк-1”(ВА “Азот”). Аўтар – Г. Залатухін. 1983 г.
6.jpg
Старшы майстар У. Дз’ячкоў (злева) і слесар цэха КІП С. Землянінаў за вырабам датчыкаў(ВА “Азот”). Аўтар – Г. Залатухін. 1983 г.
7.jpg
Рабочыя рамонтна-механічнага цэха ВА “Азот”. 1983 г.
8.jpg
Брыгада рамонтна-тэхнічнага цэха ВА “Азот” падчас суботніка.1983 г.
9.jpg
Брыгада механічнага ўчастка рамонтна-тэхнічнага цэха ВА “Азот” прымае сацыялістычныя абавязацельствы перад суботнікам.1983 г.
10.jpg
Ветэран працы, токар І. В. Абрамаў з вучнем на суботніку(ВА “Азот”). 1983 г.
11.jpg
Ветэран працы, токар рамонтна-механічнага цэха ВА “Азот” Л. Ефанаў за такарным станком. 1983 г.
12.jpg
Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў. Супрацоўнікі аддзела кадраў і машынна-лічыльнага бюро капаюць траншэю. 1983 г.
13.jpg
 Супрацоўніцы планава-эканамічнага аддзела Гродзенскага камбіната будаўнічых матэрыялаў саджаюць дрэвы. 1983 г.
14.jpg
Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў. Працуе электрагазасваршчык У. Раманчук. 1983 г.
15.jpg
 Супрацоўнікі Гродзенскага камбіната будаўнічых матэрыялаўсаджаюць дрэвы. 1983 г.

Андрэй Ціхаміраў загадчык аддзела навукова-даследчай і экспазіцыйна-выставачнай работы 

Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі.