З нагоды Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшло ўрачыстае мерапрыемства.

Віншаванні з нагоды прафесіянага свята для камунальнікаў раёна адрасаваў старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец.
Узнагароды лепшым працаўнікам уручыў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Іўеўскага райвыканкама Аляксандр Манюкевіч. Так, Ганаровай Граматай Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў узнагароджаны:



Аляксандр Мацвееў, начальнік участка ацяпляльных кацельняў і цеплавых сетак; Вольга Жыдко, эканаміст.
Ганаровай граматай дзяржаўнага аб’яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Гродзенскай вобласці» за шматгадовую плённую працу ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, ініцыятыву ў вырашэнні пастаўленых задач, тэхнічную адукаванасць узнагароджаны Яўген Брэд, машыніст (качагар) кацельні па вуліцы Чапаева г. Іўе.

Граматай дзяржаўнага аб’яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Гродзенскай вобласці» за шматгадовы плённую працу ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, ініцыятыву ў вырашэнні пастаўленых задач, тэхнічную адукаванасць узнагароджана Галіна Лобач, намеснік галоўнага бухгалтара.
Падзяка Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь аб’яўлена Таццяне Путрыкевіч.



Падзячны ліст дзяржаўнага аб’яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Гродзенскай вобласці» за шматгадовую дорасумленную працу ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, ініцыятыву ў вырашэнні пастаўленых задач, тэхнічную адукаванасць уручана Уладзіміру Каспяровічу, юрысконсульту I кваліфікацыйнай катэгорыі.


Падзячны ліст старшыні Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў уручаны: Яўгеніі Іодзь, юрысконсульту Віталію Сігатаву Віталію, аператару дыстанцыйнага пульта кіравання; Вользе Мікулка, інжынеру.
Шэраг працаўнікоў атрымалі ўзнагароды па лініі Іўеўскага раённага унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства.



Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Фота Станіслава Зянкевіча.






