Раённы агляд фальклора «Жывой крыніцы галасы» прайшоў ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу. Творчы калектыў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры на другім паверсе арганізаваў выставу народнага мастацтва.


У раённым аглядзе фальклору «Жывой крыніцы галасы» прынялі ўдзел фальклорныя калектывы і выканаўцы аддзелаў і сектароў культурна-масавай і асветніцкай работы ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» г.п.Юрацішкі, в.Бакшты, аграгарадкоў Лаздуны1, Суботнікі, Геранёны, Трабы, Лелюкі, Дайліды і Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.


Па рашэнні журы пераможцамі ў наступных намінацыях сталі:
У намінацыі “Дзіцячы фальклорны калектыў” — ансамбль “Жавароначкі” філіяла аг. Лаздуны 1.
У намінацыі “Дарослы фальклорны калектыў” — фальклорная група філіяла аг. Дайліды.
У намінацыі “Фальклорны інструментальны ансамбль” — ансамбль народнай музыкі “Вечарынка” філіяла аг. Геранёны.
У намінацыі “Народны абрад” — фальклорны ансамбль “Крынічка” філіяла вескі Бакшты.
Сярод індывідуальных выканаўцаў (сольныя спевы, дуэты) — Вольга Аўдзевіч і Вераніка Мармыш (адзел па арганізацыіі вольнага часу гарадскога насельніцтва).
У намінацыі “Лепшы твор вуснай народнай творчасці” — Сяргей Бабкоў (дзіцячы фальклорны калектыў аддзела арганізацыі і вольнага часу гарадскога насельніцтва).
Лепшай выставачнай калекцыяй народнага мастацтва прызнана калекцыя аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.



















Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Ягор Шэмет. Фото аўтара.






