Мэтай тыдня было фарміраванне станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы і літаратуры, стварэнне ўмоў для выпрабавання ўласных сіл у разнастайных творчых і інтэлектуальных конкурсах, дэманстрацыя дасягненняў у вывучэнні беларускай мовы і літаратуры.
Да гэтай падзеі рыхтаваліся як настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, так і вучні.
13 лютага юныя беларусачкі завіталі да пачаткоўцаў з гульнёй “Далучыся да роднага слова”. Акцыя “Размаўляй па-беларуску” аб’яднала ўсю школу. На працягу дня дзейнічаў “Адкрыты мікрафон”, падчас якога кожны меў магчымасць выказаць пажаданні роднай мове.

“У госці да кнігі”. Так называлася мерапрыемства, удзел у якім прынялі вучні 5 класа 14 лютага. З цікавасцю слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі творы беларускіх паэтаў, пазнаёміліся з беларускімі літаратурнымі навінкамі.
З мэтай актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, фарміравання цікавасці да роднай мовы 17 лютага ў 10 класе праведзена інтэлектуальная гульня “Слабае звяно”.
18 лютага вучні 6 класа прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні ”Пагуляем у роднае слова”.
Паміж вучнямі 8 класа 19 лютага праведзена пазакласнае мерапрыемства “Гучы, беларускае слова!”, якое спрыяла духоўна-маральнаму, эстэтычнаму, грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню школьнікаў.

Цікавыя гульні і віктарыны, QR-коды са спасылкай на творчыя заданні, інсцэніроўкі ўрыўкаў з твораў беларускіх пісьменнікаў – усё гэта чакала вучняў 20 лютага.
Дзень роднай мовы 21 лютага стартаваў акцыяй “З любоўю да беларускай мовы!”. Вучні падрыхтавалі яркія, маляўнічыя газеты, у якіх выказалі пяшчотныя словы роднай мове. Затым настаўнікі далучыліся да рэспубліканскай акцыі і напісалі дыктант. Музычныя перапынкі, падчас якіх гучалі беларускія песні, стваралі святочны настрой.
Тыдзень быў насычаны і запамінальны. Вялікая ўвага надавалася не толькі пазнанню роднай мовы і літаратары, але і культуры Беларусі, яе маляўнічым краявідам.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры закончыўся… А мы, настаўнікі, засталіся ўпэўненыя ў тым, што такія мерапрыемствы цікавыя і патрэбныя як вучням, так і настаўнікам. Яны прывіваюць любоў да роднай мовы, знаёмяць з новымі словамі, імёнамі паэтаў і пісьменнікаў, вучаць любіць і шанаваць традыцыі свайго народа, сваёй краіны.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Геранёнскай СШ.






