Главное

Загучала над горадам свята…

У 11 гадзін раніцы загучала над горадам свята. На плошчы сабраліся ўлады горада і раёна,члены Іўеўскага райвыканкама, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь, школьнікі, прадстаўнікі грамадскасці.

Танцавальная кампазіцыя “Беларусы”, якую выканалі культработнікі,  хлопцы і дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах, напоўніла сэрцы цеплынёй і  гонарам за сваю краіну, за сваю нацыю, за свой народ.

Мы, грамадзяне Беларусі, шануем мір і згоду, паважаем добрасумленную працу, ганарымся роднай краінай і захоўваем павагу да Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга.

Гэтыя каштоўнасці аб’ядноўваюць нас у адзіны беларускі народ. У  нябёсы паплыў дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь, ганаровае права ўзняць які было прадастаўлена: старшыні Іўеўскай раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” Міхаілу Андрэевічу Параскевічу, трактарысту-машыністу камунальнага т сельскага спадарчага  унітарнага прадпрыемства “Баума” Войцеху Станіслававічу Рынкевічу, пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі Жанне Станкуць.

{gallery}d32{/gallery}

Іўяўчан і гасцей горада павіншавалі: старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта   Аляксандр Іванавіч Булак, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”  Юлія Драбовіч, старшыня іўеўскага раённага савета ветэранаў Іван Станіслававіч Жыдзель, якія, у прыватнасці, зазначылі, што Дзень Незалежнасці — галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Святкаванне яго – гэта даніна павагі гераізму і стойкасці беларусаў, самаадданай барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў, бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу тых, хто ўзнімаў рэспубліку з руін, будаваў заводы, дамы, школы…