Что? Где? Когда?

Анонс свята. Повязь часоў

Мая маленькая радзіма, мая спадчына.
Яна вяртае нас да вытокаў народнай творчасці,
з’яўляецца повязю часоў мінулага і сучаснага.

Дарагія сябры, запрашаем вас 15красавіка 2018 года ў 12.00 гадзін ў сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды на свята народнай творчасці «Повязь часоў».
У праграме:
— адкрыццё «Нам засталася спадчына»;
— канцэртная праграма народнага ансамбля народнай песні «Спадчына» аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1;
— дэфіле стылізаваных народных касцюмаў з дэкорам саломкай;
— канцэртная праграма «Кола сустрэч» ДУК «Гродзенская абласная філармонія»;
— канцэрт фальклорнага ансамбля «Весялуха» аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі;
— сюжэтна-гульнёвая праграма «Запрашаем на падворак».
На працягу свята працуюць: майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценню, народнай ляльцы, танцах побыту «Танцуем па-даўнейшаму»; выстаўка народнай творчасці, выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, музейная экспазіцыя «Саламяная казка», гандлёвая кропка.
Багатая і разнастайная народная творчасць беларусаў, наша спадчына, вяртае нас да жывых вытокаў, з’яўляецца повязю часоў мінулага і сучаснага.