Вабяць сваей прыгажосцю мясціны ў Жамыслаўлі. Вялікі ўклад у росквіт Жамыслаўльскай зямлі ўнёс знакаміты род Умястоўскіх, які жыў і працаваў тут у 18-19 стагоддзях.
25 мая 2024 года запрашаем на фэст “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”, які адбудзецца ў 17:00 гадзін у аг.Жамыслаўль на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу.
У праграме:
— тэатралізаванае шэсце “Фэст збірае гасцей”;
— акцыя “Пасланне праз стагоддзі”;
— квэст “Дрэвы-экзоты парка Умястоўскіх”;
— дэманстрацыя кінафільма на адкрытай пляцоўцы;
— канцэртныя выступленні творчых калектываў ўстаноў культуры Іўеўскага і Ашмянскага раёнаў;
— канцэрт “Девушка с аккордеоном” Кацярыны Леўдаровіч;
— эстрадны канцэрт “Мелодыі Жамыслаўльскага парку”;
— святочнае фаер-шоу;
— фейерверк.
На працягу свята працуюць: выстаўка “З гісторыі фэста», атракцыёны, гандлёвыя палаткі, майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці, выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя.
У вас будзе магчымасць пакатацца на поні і адведаць духмянай юшкі.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Аркамітэт






