09:00 — служба ў храмах горада за «За еднасць народаў, за мір у роднай краіне»
Плошча Камсамольская
10:30- 11:00 — адкрыццё магазіна «Востраў чысціні».
11.15-11.30 — ускладанне кветак кіраўніцтвам раёна, гасцямі да памятных знакаў загінуўшым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў Афганістане.
11.30-12.00 — парад-шэсце «Пад сцягам ў вышыванках» прадпрыемстваў, арганізацый раёна да памятнага знака «У гонар сяброўства і згоды канфесій Іўеўшчыны».
12:00-12:45 — урачысты мітынг «Родны горад — горад маёй краіны».
12:45-13:00 — парад-шэсце «Пад сцягам ў вышыванках» прадпрыемстваў, арганізацый раёна на набярэжную возера.
Набярэжная возера
13:00-14:00 — урачыстае віншаванне «Са святам, Іўеўшчына!», канцэрт вакальнай групы Лідскага пагранічнага атрада.
14:00-15:30 — грамадзянска-патрыятычная акцыя “Мы-разам!”. Канцэрт лаўрэатаў рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчых працоўных калектываў «Новыя імёны — 2017», ушанаванне працоўных дынастый раёна з удзелам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай, кампазітара, заслужанага дзеяча культуры Беларускай ССР, народнага артыста Беларусі Эдуарда Ханка, знакамітага спевака Аляксандра Саладухі вядучага праграмы «Народная раніца» — начальніка галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарата Савета ФПБ Глеба Лапіцкага.
15:30-16:30 — дзіцячы конкурс на лепшы касцюм у нацыянальным каларыце «Арт-строй».
16:00-17:00 — шашлычны фэст-конкурс «Верцел па-іўеўскі».
16:30- 17:30 — канцэрт калектыву г.Ломжа Рэспублікі Польшча.
17:30-18:00 — музычна-гульнёвая праграма.
18:00-19:00 — канцэрт ансамбля «Бацька Атаман».
19:00-21:00 — канцэрты творчых калектываў раёна.
21:00-22:55 — дыскатэка «У стылі 80-х».
22:55-23:00 — акцыя «Заспяваем гімн разам», светлавая феерыя «Квітней, мой родны горад».
Пляцоўка нацыянальных культур «Іўеўскі каларыт»
15:30- 18:00 — урачыстае адкрыццё свята «Сабантуй».
15:45-16:45 — канцэрт фальклорнага ансамбля «Лейсян».
16:45-19:00 — канцэрты творчых калектываў раёна, майстар-клас «Танцуем па-даўнейшаму».
Працуюць
12:00-19:00 — святочныя падворкі, выставы-продажы вырабаў майстроў народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, майстар-класы, гандлёвыя рады, выстаўка-прэзентацыя устаноў адукацыі раёна, інтэрактыўныя пляцоўкі, спартыўныя мерапрыемствы.






