Паважаныя іўяўчане і госці г.Іўе!
Запрашаем вас на сустрэчу з народным мастацтвам, якое з’яўляецца невычэрпнай крыніцай мудрасці, багатай скарбонкай народнага жыцця.
Чакаем вас 19 лютага 2017 года ў 11.00
у памяшканні дзяржаўнай установы культуры «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу»
на раённым аглядзе фальклору «Жывой крыніцы галасы».
Прыемных вам уражанняў ад выставы народнай творчасці, песен, танцаў і гульняў! Уваход свабодны.
Аргкамітэт.






