Что? Где? Когда?

Шырокая Масленіца

Дарагія сябры, усім, хто засумаваў па добрым настроі, усім,  хто хоча зазірнуць у казачны свет зімовага лесу, пачаставацца масленічнымі блінамі, проста неабходна наведаць сядзібу дзеда Зімніка і бабы Завірухі ў вёсцы Залейкі Іўеўскага раёна.

Запрашаем 25 лютага 2017 года  на народнае свята «Шырокая Масленіца ў Залейках». 

Чакаем вас  у 12:00 у казачнай сядзібе!

У праграме:

Вандроўны спектакль па казачным лесе «У гасцях у казкі».

У казачным лесе вы сустрэнеце Бабу-Ягу і Кашчэя Бессмяротнага, Салаўя-разбойніка і Кікімару, гаспадыню залейкаўскіх балот, а таксама іншых жыхароў чароўнага лесу.

Разам будзем Масленіцу сустракаць: 

— забаўлянкі з жыцця дзеда Зімніка і бабы Завірухі;

— прыезд кумы — Шырокай Масленіцы;

— частаванне масленічнымі блінамі;

— паядынак Бабы-Ягі і дзеда Зімніка «Сценка на сценку»;

— сустрэча Вясны-Красны;

— спальванне пудзіла Зімы-Халадніцы.

Для вас спявае фальклорны калектыў.

Вас чакаюць гульні і забавы, карагоды ля вогнішча.

Наведвальнікі  свята змогуць пашукаць сваё шчасце ў атракцыёнах:

«Бой усляпую» і «Валёнкі Дзеда Мароза».

Да вашых паслуг працуюць гандлёвыя рады і атракцыёны.