
А напярэдадні прыгожых і ўсімі любімых калядных святаў і Новага года аб’яўляем наступны новы конкурс літаратурных замалёвак сярод нашых чытачоў на тэму: «Навагоднія традыцыі ў маёй сям’і», «Самы запамінальны Новы год», «Калядныя цуды»; і адкрываем фотагалерэю «Вінтаж», дзе размесцім даўнія фотаздымкі з вашых сямейных архіваў, на якіх зафіксаваны святкаванні Новага года і Каляд.
Чакаем вашых лістоў да 26 снежня 2016 года на электронны адрас: pressa.ik@gmail.com з паметкамі «на конкурс» і «фотагалерэя».






