Дзень добры, суседзі!
У аграгарадку Суботнікі пройдзе першы этап свята-конкурсу «Дзень добры, суседзі!».
У 17.00 на пляцоўцы каля ўстановы культуры вас чакаюць:
-урачыстае адкрыццё свята;
-канцэрт калектываў аматарскай творчасці аддзелаў культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны (гасцей) і аг. Суботнікі (гаспадароў);
-спартыўныя спаборніцтвы паміж камандамі аг.Суботнікі і Геранёны;
-конкурсна-гульнёвыя праграмы для дзяцей і дарослых;
-выставы народнай творчасці «З бабулінага куфра» (гаспадароў і гасцей);
-падвядзенне вынікаў конкурсаў на лепшага гаспадара сядзібы «Пан Гаспадар», на лепшага кулінара з дэгустацыяй страў «Пальчыкі абліжаш», на лепшую маладую сям’ю (візітка) «Мая сям’я — лепшая ў свеце», на лепшую вуліцу (па меркаванні вёсак-удзельнікаў) “Вось гэта вуліца!”.
У памяшканні аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Субботнікі з 22.00 да 04.00 — танцавальна-лазернае шоў. Кошт білета — 5 руб.
Мой родны кут
Рэгіянальнае свята «Мой родны кут» адбудзецца ў аг. Лелюкі ў 17.00 на пляцоўцы каля школы.
У праграме:
— канцэрт-віншаванне «У краі родным» з удзелам калектываў аматарскай творчасці сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі;
— канцэртная праграма «Вітаем, віншуем, жадаем» (аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны 1).
У памяшканні клубнай установы аг.Лелюкі з 14.00 да 17.00 адбудзецца дзіцячая пенна-лазерная дыскатэка (кошт білета — 3 руб.), з 22.30 да 04.00 — рэтра-відэа-пенна-лазернае шоў праграма (Кошт білета — 5 руб.)
Працуюць: выстава народнай творчасці, гандлёвыя рады, дзіцячы гульнёвы комплекс «Чароўны горад».
Летні адпачынак
Для моладзі і ўсіх, хто малады душой, у аддзелах культурна-масавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі і аг.Ліпнішкі з 22.00 да 04.00 пройдуць танцавальна-лазернае шоў і пенна-лазерная дыскатэка.
Кошт білета — 5 руб.






