0
Великая Отечественная война в судьбах и фактах

Мары спраўдзіліся

Бліскучы прыгожы медаль у гонар 50-годдзя шлюбу спецыяльна вырабілі ўнукі для Канстанціна Аляксандравіча і Вольгі Іванаўны Борыс, якія ў пачатку снежня сабралі ўсю сваю вялікую сям’ю — чацвёра дзяцей, дзевяць унукаў і чацвёра праўнукаў — за святочным сталом.
З задавальннем распавядаю

ць, што такі шыкоўны падарунак з імянным надпісам вырабіў муж унучкі, які працуе на МАЗе. Вельмі шмат цёплых і добрых слоў пачулі юбіляры ў свой адрас. І да гэтай пары ўспаміны пра тое, як віншавалі залатых юбіляраў самыя родныя і блізкія, грэюць душу.
І нічога па вялікаму рахунку дзіўнага ў гэтым няма. Таму што ў свой час маці і бацька, а затым — бабуля і дзядуля, нямала душэўных і фізічных сіл патрацілі на тое, каб дзеці выраслі дастойнымі людзьмі і стварылі добрыя сем’і, атрымалі адукацыю і прафесіі.
…Канстанцін Аляксандравіч, ураджэнец в. Новая Жыжма, прыехаў пагасціць да сваёй сястры, якая выйшла замуж у Морына. Тут сустрэў сваю будучую жонку — Вольгу Іванаўну. І ўжо праз месяц пасля знаёмства маладыя ўзаконілі свае адносіны. Сям’я засталася жыць у прыгожай прынёманскай вёсцы. Канстанцін Аляксандравіч уладкаваўся на працу на цагельны завод. Доўга папрацаваць яму там не ўдалося — пайшоў на тэрміновую ваенную службу. А вярнуўшыся з арміі, пайшоў працаваць будаўніком у межкалгасную будаўнічую арганізацыю. Спачатку быў звычайным рабочым, затым — брыгадзірам. А калі скончыў аднагадовую школу майстроў у г. Гродна, у 1972 годзе быў прызначаны майстрам будаўнічай брыгады. З 1976 года і да выхаду на пенсію працаваў у будаўнічай брыгадзе мясцовага калгаса.
У Морыне няма такога жыхара, які б хоць аднойчы не звярнуўся за дапамогай да Канстанціна Аляксандравіча. Таму што ён можа выканаць любую будаўнічую работу. Яго аднавяскоўцы ведаюць і як выдатнага плотніка, і як адмысловага штукатура і маляра. І дом, у якім абаснавалася ў свой час сям’я Борыс (дзе жылі бацькі жонкі) пасля пажару, новы гаспадар аднаўляў сам. Ды і цяпер, маючы за плячыма паважаны ўзрост, ён падтрымлівае яго дом у ідэальным стане. Нездарма сядзіба Борысаў камісіяй Морынскага сельвыканкама прызнавалася неаднойчы, як сядзіба ўзорнага парадку.
А парадак у пакоях, догляд за дзецьмі быў на плячах гаспадыні дома Вольгі Іванаўны. Акрамя таго, яна ў працаздольным узросце працавала і на цагельным заводзе, і ў паляводчым звяне калгаса.
У вёсцы ў адрас гэтай сямейнай пары можна пачуць толькі добрыя і годныя словы. Многія, мяркую, зайздросцілі тым цёплым адносінам, якія залатыя юбіляры пранеслі праз усё жыццё. І цяпер іх заўсёды можна бачыць разам.
Самае вялікае багацце сямейнай пары — дзеці і ўнукі. Яны разляцеліся з бацькоўскага гнязда, аднак не забываюць аб сваіх продках. Старэйшая дачка Людміла жыве ў Мінску і працуе на трактарным заводзе. Ларыса і самы малодшы Андрэй — абаснаваліся з сем’ямі ў Лідзе, Таццяна — у Гродне. Летам у бабулі і дзядулі часта гасцююць унукі, якія ўжо прыязджаюць з сем’ямі. І кожнаму тут знойдзецца месца. Менавіта аб гэтым марылі залатыя юбіляры і цяпер застаецца толькі атрымліваць асалоду ад надзей, якія спраўдзіліся.

І. БУТУРЛЯ.
С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).