Что? Где? Когда?

Запрашаем у Геранёны, дзе адбудзецца юбілейны вечар «Душа мая — песня»

Дарагія сябры!
16 снежня 2021 г.  у 16.00  у аг. Геранёны адбудзецца юбілейны вечар «Душа мая — песня», прысвечаны 15-годдзю прысваення ганаровага звання «народны» ансамблю народнай песні «Даўніна» аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Геранёны.

У праграме  мерапрыемства — канцэртныя выступленні народных калектываў устаноў культуры.

Будзем рады бачыць усіх, хто любіць добрую песню.