Экономика

Сёння ў в. Мікалаева адбудзецца свята “Купальскі карагод”

Адным з найбольш яскравых, маляўнічых і паэтычных абрадаў у беларусаў з’яўляецца свята Купалле. 

6 ліпеня 2024 года ў 20:00 гадзін сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Лелюкі запрашае  ўсіх жыхароў і гасцей рэгіёна на свята “Купальскі карагод”, якое адбудзецца ў в.Мікалаева (пляцоўка ў цэнтры вёскі, каля ракі Нёман).

У праграме: тэатралізаванае прадстаўленне, канцэртна-гульнёвая праграма калектываў аматарскай творчасці ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”, купальскія варожбы, забавы.

Кожны жадаючы зможа сплесці вянок, прыняць удзел у гульнях, карагодах, паслухаць купальскія песні і знайсці сваю папараць-кветку.

На свяце працуюць: бяспройгрышная латарэя; атракцыёны; танцавальная пляцоўка з пенна-лазернай дыскатэкай.

Адпачнём разам!

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews