Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

 

Міністр інфармацыі наведаў новую кніжную краму ў Слоніме

Власть / Суббота, 15 июня 2019 14:15 / Прочитано: 421

15 чэрвеня Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч, старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Баляслававіч Хоміч і дырэктар ААТ “Белкніга” Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч пабывалі ў новай кніжнай краме на вуліцы Чырвонаармейскай.

– На самай справе кнігарню “Санет” мы ўрачыста адкрыем напярэдадні Дня беларускага пісьменства – 31 жніўня, – адзначыў Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч. – Але вырашылі, што яна павінна ўжо працаваць, бо памяшканне гатова, ўсе пытанні з уладамі вырашаны. Вельмі аператыўна Слонімскі райвыканкам дапамог нам аформіць усе паперы. Гэта заўсёды працэс вельмі складаны і няпросты. Дарэчы, добра папрацавала ААТ “Белкніга” па асартыменту тавараў, пошуку супрацоўнікаў. Мы рады, што калектыў з пяці чалавек за гэты час набудзе пэўную практыку работы, паглядзіць, што будзе цікава менавіта для жыхароў горада і раёна. Ведаем, што ў вас ужо ёсць кнігарні, што кніга прадаецца праз сетку кіёскаў “Белсаюздруку”.

“Белкніга” – гэта амаль 110 кнігарняў, якія вельмі добра працуюць. Тут прадстаўлены болей за 11 тысяч назваў кніг. Спадзяюся, што мы будзем сучаснымі і будзем развіваць ў Слоніме інтэрнет-гандаль. Летась у нас у краіне было выдадзена 9665 назваў кніг. Сёння, ў гэтыя гадзіны, у старажытным Мірскім замку пачынае сваю дзейнасць фэстываль “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”. Каля 100 пісьменнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і другіх краін прыедуць да нас на свае аўтографсесіі і прэзентацыі твораў. Больш 40 выдавецтваў будуць распаўсюджаваць свае кнігі.

А з вамі, паважаныя сланімчане, я хацеў бы сустрэцца ў Дзень беларускага пісьменства на ўрачыстым адкрыцці кнігарні. І пачуць станоўчыя водгукі пра краму  “Санет”. Старшыня райвыканкама Генадзь Баляслававіч Хоміч падзякаваў гасцей за падарунак гораду – краму такога  фармата. Кнігарня дазволіць слонімчанам набываць літаратуру, а таксама і канцтавары. Загадчыца кнігарні Марына Ўладзіміраўна Асятрова правяла для наведвальнікаў і пакупнікоў цікавую экскурсію. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь стаў першым пакупніком, ён набыў кнігу аб гісторыі Слоніма.

http://www.slonves.by

Оставить комментарий

Мобильный телефон в школе: за/против
  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.