Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

 

Беларускія навукоўцы і вучні Іўеўшчыны на навукова-практычнай канферэнцыі

Главное / Пятница, 13 сентября 2019 16:25 / Прочитано: 335

Сёння, 13 верасня ў Іўі прайшлав навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, Іўеўскі край і Эдвард Вайніловіч”.

Вялікі збор навукоўцаў інстытута гісторыі  акадэміі навук Беларусі, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя  А.Д. Сахарава, кіраўніцтва раёна,прадстаўнікоў  двух хрысціянскіх канфесій горада, а таксама вучняў і настаўнікаў раёна, краязнаўцаў і ўсіх тых, каго цікавіць родная старонка, яе гісторыя, імёны людзей, якія прыйшлі да нас з былых стагоддзяў, адбыўся ў глядзельнай зале Іўеўскага Цэнтра культуры і вольнага часу.

Удзельнікаў канферэнцыі віталі: старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Іванавіч Булак, кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Леанідавіч Лакіза, ксендз-пробашч іўеўскага касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла Ян Гавецкі, благачынны цэркваў Іўеўскага раёна, пратаіерэй Вячаслаў Пашкевіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўству Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Іванавіч Маркевіч, намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па навуковай рабоце, палкоўнік, доктар ваенных навук, прафесар Мікалай Яўгенавіча Бузін.

Падчас плянарнага пасяджэння з дакладамі і навукова-практычнымі работамі выступілі і навукоўцы, і вучні школ раёна, пераможцы рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ. Вялікая група дзяцей, настаўнікаў, жыхароў раёна была ўзнагароджана падзякамі інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі  за актыўную дзейнасць па папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Іўеўскага краю і плённую працу па патрыятычнаму выхаванню моладзі, за  актыўны ўдзел у навуковых даследваннях помнікаў археалогіі. Падчас выступленняў на плянарным пасяджэнні, работы па секцыях, у Іўеўчкай сярэдняй школе і гімназіі №1, павдчас дыскусій чырвонай стужкай прайшла думка, што толькі той,  хто ведае гісторыю сваёй краіны, мае права называцца яе грамадзянінам.

Гасцям і ўдзельнікам канферэнцыі быў прапанаваны міні-канцэрт  народнага ансамбля “Вакаліз”, абзорная экскурсія па гораду.

В. ГУЛІДАВА.

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Оставить комментарий

Мобильный телефон в школе: за/против
  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.