Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

 

Навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, Іўеўскі край і Эдвард Вайніловіч»

Главное / Среда, 11 сентября 2019 15:36 / Прочитано: 158

ЗАПРАШАЮЦЬ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У

Навукова-практычнай канферэнцыі

«Беларусь, Іўеўскі край і Эдвард Вайніловіч»

У 2019 годзе горад Іўе адзначыў 575-годдзе. У сувязі з гэтым у Іўі праводзіцца традыцыйная навуковая канферэнцыя прысвечаная жыццю і дзейнасці вядомага грамадскага і палітычнага дзеяча Эдварда Вайніловіча, які ўзначальваў Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі, выбіраўся дэпутатам у Дзяржаўную думу, быў членам Дзяржаўнага савета.

Праблемнае поле канферэнцыі:

— Эдвард Вайніловіч (1847 -1928): асноўныя моманты біяграфіі.

— Гісторыя Іўя і Іўеўскага краю.

— Этнаканфесійны фактар у развіцці Віленшчыны і Гродзеншчыны ў ХІХ – першай трэці ХХ ст.

— Сацыяльна-эканамічнае развіццё Іўеўшчыны ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.

— Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі ХІХ – першай трэці ХХ ст.

Месца правядзення: ГУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”

Пачатак 11.00 г.

АРГКАМІТЭТ

навукова-практычнай канферэнцыі

«БЕЛАРУСЬ, ІЎЕЎСКІ КРАЙ І ЭДВАРД ВАЙНІЛОВІЧ»

Каваленя

Аляксандр Аляксандравіч

– акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар;

Булак

Аляксандр Іванавіч

– старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта;

Даніловіч

Вячаслаў Віктаравіч

– дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

Носуль

Лідзія Вайцехаўна

намеснік старшыні Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта па пытаннях развіцця сацыяльнай сферы;

Лакіза

Вадзім Леанідавіч

– намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

Пуцік

Уладзімір Станіслававіч

– дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

Завальнюк

Уладзіслаў Мацвеевіч

– ксёндз-магістр, пробашч касцёла св. Сымона і Алены ў г. Мінску, кандыдат гістарычных навук;

Гавецкі Ян

– ксёндз, пробашч парафіяльнай супольнасці і дэкан Іўеўскага дэканату;

Салаўянаў

Андрэй Пятровіч

– вучоны сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

Унучак

Андрэй Уладзіміравіч

– загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук;

Анофранка

Наталля Васільеўна

– старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

Новік

Наталля Яўгенаўна

– старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

Ганчарэнка

Кірыл Дзмітрыевіч

– лабарант першай кваліфікацыйнай катэгорыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

ПАРАДАК ПРАЦЫ КАНФЕРЭНЦЫІ

13 ВЕРАСНЯ

800

– выезд удзельнікаў канферэнцыі з г. Мінска ў г. Іўе

1100

– адкрыццё канферэнцыі, пленарнае пасяджэнне

1230

– творчая праграма Іўеўскага раённага цэнтра культуры

1300

– перапынак на абед

1400

– праца па секцыях

1630

– падвядзенне вынікаў канферэнцыі

1700

– аглядная экскурсія па Іўі

1800

– вячэра

2000

– ад’езд удзельнікаў канферэнцыі ў Мінск

Рэгламент працы:

даклад на пленарным пасяджэнні – 15 хвілін,

на секцыі – 10 хвілін.

13 ВЕРАСНЯ

11:00 – 13:00

(Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу, г. Іўе, вул. 1 Мая, 2)

АДКРЫЦЦЁ КАНФЕРЭНЦЫІ

Прывітальнае слова старшыні Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Іванавіча Булака.

Прывітальнае слова мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Прывітальнае слова епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя

Прывітальнае слова дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Вячаслава Віктаравіча Даніловіча.

Прывітальнае слова намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Аляксандра Іванавіча Маркевіча.

Прывітальнае слова намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па навуковай рабоце, палкоўніка, доктара ваенных навук, прафесара Мікалая Яўгенавіча Бузіна.

Узнагароджанне настаўнікаў і вучняў Іўеўскага раёна.

ПЛЕНАРНАЕ ПАСЯДЖЭННЕ

(Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу, г. Іўе, вул. 1 Мая, 2)

  1. Завальнюк Уладзіслаў Мацвеевіч – кандыдат гістарычных навук, ксёндз-магістр, пробашч касцёла св. Сымона і Алены ў Мінску.

Тэма даклада: Штрыхі жыццёвага шляху грамадзяніна, гаспадара і хрысціяніна Э. Вайніловіча.

  1. Лакіза Вадзім Леанідавіч – кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Тэма даклада: Дзейнасць Інстытута гісторыі НАН Беларусі па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі археалагічнай спадчыны Беларусі і Іўеўскага раёна.

  1. Стрэнкоўскі Сяргей Пятровіч – доктар гістарычных навук, прафесар, першы прарэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.

Тэма даклада: Архіў царквы Святога Мікалая Цудатворцы ў Юрацішках: XVI – XXI стст.

  1. Сергачоў Сяргей Аляксеевіч – прафесар, доктар архітэктуры, прафесар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Тэма даклада: Іўе ХVI сярэдзіны ХVII стагоддзяў: класічная аднавулічная планіроўка горада.

  1. Катанекша Дар’я Дзмітрыеўна – вучаніца ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Лялюкінскі дзіцячы сад – сярэдняя школа».

Тэма даклада: Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Іўеўскага раёна.

  1. Станевіч Анастасія Андрэеўна – вучаніца ДУА «Іўеўская сярэдняя школа».

Тэма даклада: Святочна-абрадавая культура татар горада Іўе ў кантэксце этнаканфесійнага развіцця рэгіёна.

  1. Русакевіч Ганна Анатольеўна – вучаніца ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Ліпнішкаўскі дзіцячы сад – школа».

Тэма даклада: Сацыяльна-эканамічнае развіццё мястэчка Ліпнішкі ў канцы XIX – першай трэці XX ст.

  1. Чакавы Уладзіслаў Уладзіміравіч – ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Юрацішкаўскі яслі-сад – сярэдняя школа».

Тэма даклада: Пад аховай Пакрова Прасвятой Багародзіцы (з гісторыі прыхода ў Жыжме).

  1. Доўнар Аляксандр Барысавіч – кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Тэма даклада: Дзяржаўныя ўладанні на Іўеўшчыне ў XVIXVIII стст.

СЕКЦЫЯ 1

(Гімназія № 1, г. Іўе, вул. 50 год Кастрычніка, 25 а)

14:00 – 16:30

Мадэратары

Доўнар Аляксандр Барысавіч, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі; Зянюк Раіса Уладзіміраўна, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

  1. Мядзведзева Вольга Уладзіміраўна – кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі; Мядзведзеў Кірыл Аляксандравіч – малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. – Даследаванне археалагічнай спадчыны Іўеўскага краю.
  1. Велент-Шчэрбач Святлана Сяргееўна – навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. – Каменны і бронзавы век на тэрыторыі Іўеўскага раёна: праблемы і перспектывы вывучэння.
  1. Велент-Шчэрбач Святлана Сяргееўна – навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі; Ткачоў Алег Юр’евіч – навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. – Новы помнік каменнага і бронзавага веку Барава 5 у Верхнім Пянямонні (вынікі даследаванняў 2014–2018 гг.).
  1. Ліневіч Сяргей Барысавіч – навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. – Падводныя археалагічныя працы каля вёскі Мікалаева Іўеўскага раёна ў 2018 г.
  1. Сурскі Ягор Дзмітрыевіч – малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. – Арганізацыя гандлю ў Іўі ў пачатку XVII ст.
  1. Аніпяркоў Вадзім Вадзімавіч – кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі; Пашкевіч Уладзімір Іванавіч – навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Трыбунальская харугва Вялікага Княства Літоўскага і Дудскае староства ў ХVIIIcт.: да пытання генезісу і забеспячэння ўнутраных войск на тэрыторыі Беларусі.
  1. Пазднякоў Валерый Сямёнавіч – кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. – Лотва – мястэчка і воласць на Іўеўшчыне.
  1. Сыцько Кірыл Валер’евіч – магістр кіравання, малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі. – Дакументы архіва парафіі Святога Мікалая ў в. Геранёны як гістарычныя крыніцы.
  1. Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч – пісьменнік, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. – Гісторыя прыхода ў Жыжме (зараз Вялікія Князікоўцы Іўеўскага раёна).
  1. Любая Алёна Аляксандраўна – кандыдат гістарычных навук, дацэнт, прафесар кафедры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. – Дзве запіскі з архіву князёў Друцкіх-Любецкіх у справе барацьбы за правы татараў Гродзенскай губерні ў 30-я гады XIX ст.
  1. Зянюк Раіса Уладзіміраўна – кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. – Канфесійнае становішча Іўеўшчыны ў 1944–1980 гг.
  1. Цыганкоў Леанід Мяфодзьевіч – кандыдат гістарычных навук, дацэнт, намеснік старшыні ваенна-навуковага таварыства. – Межконфессинальные отношения на Ивьевской земле как пример для остальных регионов страны.
  1. Канавалава Юлія Уладзіміраўна – супрацоўнік агульнага аддзела Марыўпальскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Костел Святого Симеона та Олени – плід скорботи Едварда Войніловича.

 

  1. Квяткоўскі Алесь Адамавіч – сябра Саюза мастакоў Беларусі, дацэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. – Архітэктурна-мастацкая спадчына беларускіх арыстакратаў канца XIX – пачатку XX ст.

Дыскусія

СЕКЦЫЯ 2

(Іўеўская сярэдняя школа, г. Іўе, вул. 50 год Кастрычніка, 25)

14:00 – 16:30

Мадэратары

Унучак Андрэй Уладзіміравіч, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі; Даўгач Таццяна Валянцінаўна, кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

  1. Ерашэвіч Аляксандр Уладзіміравіч – кандыдат гістарычных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. – Арганізацыя дзяржаўных банкаўска-крэдытных установаў на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.
  1. Анофранка Наталля Васільеўна – кандыдат гістарычных навук, дацэнт, страшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. – Праблема вышуку збеглых прыгонных, дэзерціраў і злачынцаў у беларуска-літоўскіх губернях у першай трэці ХІХ ст.
  1. Церашкова Ксенія Сяргееўна – кандыдат гістарычных навук. – Ахова здароўя насельніцтва беларуска-літоўскіх губерняў (канец XVIII пачатак ХХ ст.).
  1. Жытко Анатоль Паўлавіч – доктар гістарычных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. – Броварная вытворчасць у памешчыцкіх маёнтках Беларусі (1861–1914 гг.).
  1. Гушчынскі Ігар Генадзьевіч – кандыдат гістарычных навук, дацэнт, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце факультэта дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. – Інстытут міравых суддзяў на тэрыторыі Беларусі (1872–1918 гг.).
  1. Даўгач Таццяна Валянцінаўна – кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. – «Вернуть крестьян на путь истины»: з гісторыі сялянскага супраціву на Іўеўшчыне падчас рэформы 1861 г.
  1. Талмачова Святлана Аляксандраўна – кандыдат гістарычных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. – Роля міравых пасрэднікаў Віленскай і Гродзенскай губерняў у пазямельным уладкаванні сельскага насельніцтва.
  1. Мадатаў Радыён Міхайлавіч – магістр гістарычных навук, аспірант Інстытута гісторыі НАН Беларусі. – Іўеўскі земляробчы гурток у структуры сельскагаспадарчых аб’яднанняў Віленскай губерні ў пачатку XX ст.
  1. Новік Наталля Яўгенаўна – кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. – Деятельность обществ сельского хозяйства Беларуси по развитию профессионального образования (конец XIX начало ХХ в.).
  1. Фамін Віталь Міхайлавіч – доктар гістарычных навук, прафесар; Пуцік Уладзімір Станіслававіч – кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. – Нацыянальныя аспекты ў праграмах палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў у Беларусі напярэдадні і падчас рэвалюцыі 1905‒1907 гг.
  1. Унучак Андрэй Уладзіміравіч – кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі. – Іўеўскі край на старонках газеты «Наша Ніва».
  1. Трубчык Алена Генадзьеўна – кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. – Іўеўскі край ў гады польска-савецкай вайны (1919–1921 гг.).
  1. Філатава Алена Мікалаеўна – кандыдат гістарычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. – Татары Ивья в Российской империи в историографии.
  1. Любы Андрэй Уладзіміравіч – кандыдат гістарычных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. – З любоўю да Віленшчыны: Х. Лаўмяньскі і яго школа (1930-я гг. – пачатак ХХІ ст.)

Дыскусія

16:30 – 17:00

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КАНФЕРЭНЦЫІ

(Іўеўская сярэдняя школа, г. Іўе, вул. 50 год Кастрычніка, 25)

ВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕІ ІНСТЫТУТА ГІСТОРЫІ

НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ

ЗА 2019 ГОД

21 сакавіка 2019 г. у г.п. Акцябрскі сумесна з Акцябрскім раённым выканаўчым камітэтам праведзена Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Акцябрскі край: гісторыя і сучаснасць».

4-5 красавіка 2019 г. у г. Мінску сумесна з Саветам маладых вучоных Інстытута гісторыі НАН Беларусі праведзена IІ-я канферэнцыя маладых даследчыкаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі «ARS LONGA: навуковыя дасягненні, праекты, перспектывы» (90-годдзю Інстытута гісторыі НАН Беларусі прысвячаецца).

17-18 красавіка 2019 г. у г. Мінску сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Фондам садзейнічання актуальным гістарычным даследаванням «Гістарычная памяць» праведзена Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вызваленне Беларусі. Памяць скрозь гады», прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

25-27 красавіка 2019 г. у г. Віцебску сумесна з Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П.М. Машэрава праведзена V-я Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства (да 110-годдзя Віцебскай вучонай архіўнай камісіі)».

25-26 красавіка 2019 г. у г. Мінску сумесна з Фондам «Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў» і Музеем гісторыі г. Мінска праведзена Міжнародная навуковая канферэнцыя «Pax militaris: людзі, узбраенне, фартыфікацыя (ад старажытнасці да пачатку XIX ст.)».

15-17 мая 2019 г. у г. Мінску праведзена Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2018 годзе».

21 мая 2019 г. у г. Мінску праведзена навукова-практычная канферэнцыя «Першамайскі раён г. Мінска: гісторыя, культура, людзі».

23-24 мая 2019 г. у г. Віцебску сумесна з Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П.М. Машэрава праведзена IV-я Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы міжнародных адносін і дыпламатыі (1918 г. – пачатак ХХІ ст.)».

20-21 чэрвеня 2019 г. у г.п. Расоны сумесна з Расонскім раённым выканаўчым камітэтам праведзена ІІ-я навукова-практычная канферэнцыя «Расонскі край: гісторыя, культура, людзі (да 225-годдзя з дня нараджэння Я. Баршчэўскага)».

24-26 чэрвеня 2019 г. у г. Мінску праведзена Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Міждысцыплінарныя падыходы ў антрапалагічных даследаваннях этнакультурных рэгіёнаў».

27-28 чэрвеня 2019 г. у г. Мінску сумесна з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь праведзена Міжнародная навуковая канферэнцыя «Аперацыя «Баграціён» (да 75-годдзя вызвалення Беларусі)».

18-23 жніўня 2019 г. сумесна з беларускім офісам Фонду Конрада Адэнаўэра праведзена Міжнародная летняя школа «Усходняе партнёрства: бягучая сітуацыя і магчымыя далягляды».

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ (НАН Беларусі)

220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66;

Тэл.: (+375-17) 284-18-01;

Факс: (+375-17) 284-28-16;

е-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.;

http://nasb.gov.by.

Вышэйшая дзяржаўная навуковая арганізацыя Рэспублікі Беларусь, якая ажыццяўляе арганізацыю і каардынацыю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў па важнейшых напрамках прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў.

Нацыянальная акадэмія навук ажыццяўляе арганізацыю, правядзенне і каардынацыю дзяржаўнай навуковай экспертызы, праводзіць дзяржаўную палітыку і рэгуляванне дзейнасці арганізацый у галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах, выступае ў якасці галаўной арганізацыі Беларусі па навукова-метадычным забеспячэнні развіцця інфарматызацыі, а таксама выконвае асобныя функцыі рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання ў галіне навукі.

Заснаваная ў кастрычніку 1928 г. як Беларуская акадэмія навук і ўрачыста адкрытая 1 студзеня 1929 г., Нацыянальная акадэмія навук Беларусі з'яўляецца вядучым даследчым цэнтрам Беларусі, які аб'ядноўвае высокакваліфікаваных вучоных розных спецыяльнасцей і дзясяткі навукова-даследчых, навукова-вытворчых, канструктарскіх і ўкараняльніцкіх арганізацый. У Нацыянальнай акадэміі навук працуе звыш 16 тыс. даследчыкаў, тэхнікаў, дапаможнага і абслугоўваючага персаналу. Тут каля 5357 даследчыкаў, 424 дактары навук і 1737 кандыдатаў навук.

Асноўнымі навуковымі і навукова-арганізацыйнымі падраздзяленнямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з'яўляюцца аддзяленні Акадэміі навук, якія аб'ядноўваюць акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў Акадэміі навук адной або некалькіх галін навукі, каардынуюць дзейнасць навуковых арганізацый. У дадзены час НАН Беларусі мае ў сваёй арганізацыйнай структуры сем аддзяленняў: Аддзяленне аграрных навук; Аддзяленне біялагічных навук; Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў; Аддзяленне медыцынскіх навук; Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі; Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук; Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі.

АДДЗЯЛЕННЕ ГУМАНІТАРНЫХ НАВУК І

МАСТАЦТВАЎ НАН БЕЛАРУСІ

Тэл.: (+375-17) 284-28-18, факс: (+375-17) 284-07-74;

e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.; http://nasb.gov.by/bel/organizations/departments/ogum.php.

Створанае ў 1936 г. як Аддзяленне грамадскіх навук Акадэміі навук БССР. Выконвае і каардынуе комплекс навуковых даследаванняў у розных галінах сацыяльных і гуманітарных навук. Асноўнымі напрамкамі даследаванняў навуковых устаноў Аддзялення з'яўляюцца механізмы фарміравання і функцыянавання інавацыйнага, устойлівага сацыяльна-арыентаванага развіцця Рэспублікі Беларусь, сацыяльныя і палітычныя працэсы ў сучасным беларускім грамадстве, тэарэтычныя праблемы развіцця культуры, філасофска-светапоглядныя перадумовы сацыяльнага прагрэсу, гісторыя фарміравання беларускай нацыі, развіцця і ўмацавання беларускай дзяржаўнасці, даследаванне беларускай мовы і літаратуры.

У склад Аддзялення ўваходзіць Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; інстытуты філасофіі; эканомікі; сацыялогіі; гісторыі; Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа і РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука». У Аддзяленні 9 акадэмікаў і 16 членаў-карэспандэнтаў. Па стане на 1 студзеня 2017 г. у замацаваных за Аддзяленнем навуковых арганізацыях працавала каля 900 чалавек, у тым ліку 508 даследчыкаў, 52 дактары і 195 кандыдатаў навук.

ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ НАН БЕЛАРУСІ

220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1;

Тэл./факс: (+375 17) 284-18-70;

e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.; http://history.by.

Інстытут гісторыі – вядучы цэнтр навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь у галіне гісторыі, археалогіі і антрапалогіі, адзін са старэйшых навуковых інстытутаў НАН Беларусі.

Заснаваны 15 кастрычніка 1929 г. Інстытут удзельнічае ў выкананні міжнародных навуковых праектаў, мае ўстойлівыя сувязі з навуковымі цэнтрамі Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Германіі, Францыі, Сербіі і інш.

Стрыжань навуковай дзейнасці вучоных інстытута – даследаванні сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага, дзяржаўнага, нацыянальнага, культурнага развіцця, міжнароднага супрацоўніцтва Беларусі, а таксама арганізацыя мерапрыемстваў па вывучэнні, захаванні, практычным выкарыстанні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны краіны. Пры інстытуце дзейнічае Цэнтральны навуковы архіў НАН Беларусі, у складзе якога маецца адзіны ў краіне Фонд археалагічнай навуковай дакументацыі.

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці:

- навуковыя даследаванні па археалогіі, айчыннай і ўсеагульнай гісторыі, антрапалогіі, археаграфіі, крыніцазнаўстве, нумізматыцы, генеалогіі, геральдыцы, сфрагістыцы;

- археалагічная экспертыза будаўнічых праектаў і выратавальныя археалагічныя даследаванні;

- інвентарызацыя помнікаў археалогіі і падрыхтоўка праектаў іх зон аховы;

- стварэнне электронных баз антрапаметрычных дадзеных розных груп насельніцтва;

- арганізацыя, распрацоўка і каардынацыя мерапрыемстваў па навуковым вывучэнні, практычным выкарыстанні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны краіны;

- распрацоўка навуковых канцэпцый музеяў і музейных комплексаў;

- экспертыза навуковых, навукова-тэхнічных і народна-гаспадарчых праграм, інавацыйных праектаў, нарматыўных прававых актаў па профільнай дзейнасці інстытута;

- падрыхтоўка навуковых і навукова-папулярных выданняў, фотаальбомаў, буклетаў па гісторыі, археалогіі і антрапалогіі;

- арганізацыя навуковых і навукова-практычных канферэнцый, круглых сталоў, семінараў;

- падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру, дактарантуру і саіскальніцтва.

 

 

 

 

 

 

Канферэнцыя праводзіцца ў рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2016–2020 гг. «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства» (навуковы кіраўнік – член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар А.А. Каваленя) падпраграмы № 1 «Гісторыя і культура» (навуковы кіраўнік – кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.В. Данілавіч).

 

 

Оставить комментарий

  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.