Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Прадстаўнікі абласных СМІ пазнаёміліся з гісторыяй і сучасным жыццём Карэліцкага раёна

Главное / Пятница, 05 июля 2019 17:28 / Прочитано: 242

5 ліпеня Карэліцкі раён прымаў прадстаўнікоў СМІ Гродзеншчыны.

Прэс-тур распачаўся з сустрэчы ўдзельнікаў прэс-тура са старшынёй Карэліцкага райвыканкама Віктарам Шайбаком“Наш край славіцца сваёй гасціннасцю, мы заўжды рады гасцям. А найперш знакаміта Карэліччына поспехамі ў розных сферах. Моцны падмурак нашай эканомікі складае сельская гаспадарка. Карэліцкія аграрыі традыцыйна займаюць перадавыя пазіцыі на абласным і рэспубліканскіх узроўнях. Гэта і дазваляе нам шырока развіваць сацыяльную сферу раёна. і тут наш асноўны клопат – падрастаючае пакаленне. Багата сіл мы ўкладваем ў адукацыю нашых дзяцей і моладзі, іх матывацыю на поспех і патрыятычнае выхаванне. З нядаўніх пор у самых таленавітых юнакоў і дзяўчат з’явілася магчымасць трапіць на раённую Дошку гонару. Бо яны, не гледзячы на свой узрост, ужо славяць Карэліччыну дасягненнямі ў розных сферах. Значная работа праводзіцца і з маладымі спецыялістамі. Мы імкнемся забяспечць іх быт і вольны час, каб яны і пасля размеркавання засталіся ў раёне. Бо, як вядома, кадры вырашаюць усё. Заўжды на кантролі і якасць медыцынскіх паслуг насельніцтва. Сучаснае абсталяванне, спецыялісты розных профіляў, паспяхова праведзеныя складаныя аперацыі – усё гэта робіцца высокакваліфікаванымі спецыялістамі цэнтральнай раённай бальніцы дзеля здароўя нашых людзей. Адно з апошніх дасягненняў – адкрыццё міжраённага аддзялення гемадыялізу. Падтрымліваць здаровы і пазітыўны дух карэліччан дапамагае насычанае культурнае жыццё і арыентацыя на спорт і актыўны адпачынак. Увогуле, мы адкрыты для сяброўства і супрацоўніцтва ва ўсіх сферах”.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандр Вярсоцкі таксама звярнуў увагу на адметныя поспехі раёна: “Карэліцкі край мае неверагоднае багацце – унікальны кадравы склад. Большасць людзей, якія працуюць на гэтай шчодраў зямлі, тут нарадзіліся і выраслі. Яны запатрабаваны на малой радзіме і адданныя ёй”.

Госці ўпэўніліся ў сказаным не толькі на словах, але і на справах. Пасля ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу “Зорка”, удзельнікі прэс-тура накіраваліся на Карэліцкі маслацэх ААТ “Навагрудскія дары”. Кіраўнік філіяла Ларыса Рапавец распавяла прысутным пра асноўныя этапы вытворчасці, клапатлівыя адносіны да кадраў, унікальныя старадаўнія рэцэпты сыроў і новыя тэхналогіі. Ацаніць бездакорную па якасці і смаку прадукцыю прадпрыемства прадстаўнікі СМІ змаглі падчас дэгустацыю. Пасля чаго прысутных чакала сапраўднае вяселле, так як маршрут пралягаў праз аддзел ЗАГС Карэліцкага райвыканкама. У гэтым рамантычным месцы паміж рэгістрацыямі шлюбаў яго кіраўнік Валянціна Сіўко пажадала прысутным шчаслівага сямейнага жыцця і каб абавязкова вярталіся ў Карэлічы адзначыць сярэбраныя і залатыя вяселлі.

У добрым настроі дэлегацыя накіравалася ў Мір. Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслан Абрамчык адзначыў, што гарадскі пасёлак актыўна развіваецца і мае пазітыўную дэмаграфічную дынаміку. Пацверджаннем слоў стала наведванне ДУА “Яслі-сад г.п. Мір”, дзе намеснік загадчыка Святлана Петрыман пазнаёміла прадстаўнікоў СМІ з установай і яе бытам.

Гасцінічны комплекс “Мірскі пасад” прадэманстраваў удзельнікам прэс-тура цудоўныя магчымасці адпачынку па еўрапейскім стандартам для турыстаў з Беларусі і замежжа. Музей-сядзіба пад аналагічнай назвай Віктара Сакеля пазнаёміў з гістарычным багаццем старадаўняга мястэчка. А выдатным завяршэннем праграмы, перад прэс-канферэнцыяй, стала экскурсія па галоўнай славутасці карэліцкай зямлі – замкаваму комплексу “Мір” разам з яго дырэктарам Аляксандрам Лойка.


http://www.polymia.by/2019/07/pradstaўniki-ablasnyx-smi-paznayomilisya-z-gistoryyaj-i-suchasnym-zhyccyom-karelickaga-rayona-fota/

Оставить комментарий

  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.