Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Касі, каса, хоць і няма расы… Традыцыйнае свята ў Ліпнішках

Главное / Воскресенье, 16 июня 2019 10:33 / Прочитано: 860

75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці прысвяцілі сённяшняе  рэгіянальнае свята “Ліпнішкаўскі сенакосы” супрацоўнікі аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Ліпнішкі. Мы крышку не так сказалі. Гэтае  яркае, звонкае, неверагоднае па сваіх творчых задумках мерапрыемства праводзіцца ўжо некалькі гадоў. І амаль адразу выйшла з рамак рэгіянальнага. Стала адным з раённых брэндавых праектаў, у якім з задавальненнм прымаюць удзел жыхары суседніх раёнаў. Між іншым, не толькі творчыя калектывы, але і  галоўныя героі святочнага дзейства касцы прыязджаюць да нас штогод з Воранаўскага, Лідскага, Карэліцкага раёнаў. Сёлета гасцей гэтых няма. Так здарылася, што сёння і ў Лідскім раёне такое ж свята. Трэба і лідчан падтрымаць.

…Ідуць касцы, звіняць іх косы,        

   Вітаюць іх буйныя росы,        

   А краскі ніжай гнуць галовы,         

   Пачуўшы косак звон сталёвы...       

Росы ў гэтыя дні не вітаюць касцоў у Ліпнішках. Стаіць зусім не чэрвеньская спякота. І відовішча пачалася ж не на світанні (менавіта да ўзыходу сонца некалі выходзілі на пакосы мужчыны). Свята пачалося а чацвёртай гадзіне дня, надвячоркам, калі сонца разыйшлося ў сваёй няшчаднай цеплыні, а травы, яшчэ і не скошаныя, ужо пачалі пахнуць сенам.

Традыцыйна шмат гледачоў і шмат удзельнікаў зараз знаходзяцца ў парку мікрараёна сельгастэхнікі.

Гучыць музыка, песні, частушкі, жарты, адбіваюць абцасы ў танцах  Галоўную цікаўнасць, безумоўна, выклікаў адкрыты рэгіянальны конкурс па ручному сенакашэнню. Між іншым, прынялі ў ім удзел не толькі мужчыны, але і самыя смелыя, рызыкоўныя кабеты. Толькі мільгацела каса-літоўка ў іх руках. Свята яшчэ назаве крыху пазней пераможцу, “Касца 2019”.

А зараз працягваюцца канцэртныя выступленні калектываў аматарскай творчасці Іўеўскага раёна. Затым пройдзе дэфіле - шоу “Доўгая каса - дзявочая краса”;

гульнёвая праграма “Сенакосная пара” аддзела  культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі; эстрадны канцэрт салістаў аддзела  культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Ліпнішкі, дансінг-шоў праграма “Танцы на пракосе”.

На працягу свята працуюць: майстэрня “Касца-удальца”; падворкі “Сялянскія  прысмакі”; майстар-класы па пляценню вянкоў “Вянок-вяночак”; па вырабу лялек “Траўніца”; гандлёвыя палаткі; дзіцячыя атракцыёны; выстаўкі-продажу вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Госці маюць магчымасць частавацца юшкай і шашлыкамі.

В. ГУЛІДАВА.

Фота Д. ЗЯНКЕВІЧА.

Оставить комментарий

  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.