Редакция газеты "Iўеўскі край"

Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

Кастрычнік вітае творцаў, кастрычнік віншуе таленты

Главное / Пятница, 12 октября 2018 14:58 / Прочитано: 1502

Гісторыя Дня работнікаў культуры зусім яшчэ невялікая - свята было зацверджана ў сакавіку 1998 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Святу спаўняецца сёлета 20 гадоў.
Гэты дзень з'явіўся ў спісе афіцыйных святаў не выпадкова. Ён стаў магчымым, дзякуючы значнаму ўкладу шмат-лікіх пакаленняў работнікаў культуры ў сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны.
Галоўная задача культуры - актывізаваць інтэлектуальныя, духоўныя сілы нашага народа, падтрымаць ініцыятыву ў імя захавання гістарычнай спадчыны, узняць на новы ўзровень сучаснае мастацтва і выхаванне ў грамадзян любові да сваёй Радзімы.

Іўю праз усе дзесяцігоддзі шчасціла на людзей таленавітых, падвіжнікаў на ніве культуры, якія так праглі паказаць усім наўкол, наколькі мы, беларусы, багатыя культурнай спадчынай.
І менавіта святкуючы юбілейную дату мы нізка схіляемся перад памяццю тых, хто ахвяраваў гады свайго жыцця на алтар культуры. І ў першую чаргу ўспамінаем зноў Заслужанага работніка культуры БССР, стваральніка і дырыжора Бараўскага народнага хору Віктара Канстанцінавіча Шарэцкага, стваральніка і кіраўніка цудоўнага калектыву - народнага ансамбля народнай музыкі "Чабарок" Івана Паўлавіча Чарняка; стваральніка і кіраўніка народнага хору пры раённым Доме культуры Іосіфа Валерьянавіча Януковіча. Гэтыя людзі і іх калектывы трымалі на сабе культуру раёна, годна прадстаўлялі яе па свеце.
Апошнія дзесяцігоддзі праца культработнікаў атрымала новае гучанне. Як ніколі раней, прысвечана яна зберажэнню і ўзбагачэнню этнаса, фальклору. Сёння ў раёне дзейнічаюць 9 калектываў, якія носяць пачэснае званне народных. Сёння тут, як і раней, працуюць дбайныя, крэатыўныя, ініцыятыўныя, творчыя асобы. І аб гэтым сведчаць узнагароды бягучага года.
Дыпломам І ступені ў намінацыі "Лепшы вялікодны кошык" рэгіянальнага свята-кірмашу вырабаў рамеснікаў "Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня" унагароджана майстар аддзела ремёстваў і традыцыйнай культуры В. Чурэйна. Дыпломам I ступені ў намінацыі "Лепшы грамадска-культурны клуб" абласнога конкурсу аматарскіх аб'яднанняў "Свет захапленняў" узнагароджана дзіцячае аматарскае аб'яднанне "Чараўніцы" аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Ліпнішкі. Дыпломам ІІ ступені абласной выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Народныя лялькі" узнагароджана Юзэфа Эдвардаўна Старасціна, загадчык сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны; Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі "Саліст - вакаліст (дуэт)" старэйшай узроставай катэгорыі абласнога фестывалю дзіцячай эстраднай творчасці "Масты надзей" узнагароджана Эстэр Васілеўская (г.Іўе).
Дыпломам II ступені ў намінацыі "Лепшы грамадска-культурны клуб" абласнога агляду-конкурсу аматарскіх аб'яднанняў "Свет захапленняў" узнагароджаны клуб маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі "Кантакт" аддзела народнай творчасці Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу. Дыпломам II ступені абласнога адкрытага фестывалю-гульні "Карнавал весялосці" у намінацыі "Сюжэтна-забаўляльная праграма для дзяцей" узнагароджан народны тэатр гульні "Зялёны фургон".
Дыпломам ІІ ступені абласной выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Казкі і паданні майго краю" узнагароджана Вольга Гутка (аг. Лелюки), удзельніца гуртка па саломапляценні аддзела рамёстваў і традыцыйная культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Дыпломам ІІІ ступені абласной выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Народная лялька" ўзнагароджана Вера Паўлаўна Чурэйна, майстар аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.
Дыпломам ІІІ ступені ХІІ Адкрытага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях на Кубак города Ашмяны ўзнагароджана маладзёжная каманда клуба "Мудрая сова" Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.
У раёне дзейнічаюць 6 устаноў культуры, работнікаў якіх цёпла віталі ў зале раённага цэнтра культуры і вольнага часу старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Іванавіч Булак, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Іван Станіслававіч Жыдзель, старшыня Іўеўскай раённай арганізацыі прафесійнага саюза работнікаў культуры Іна Міхайлаўна Шукава.
Выступленне намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святланы Вацлаваўны Кішкель было прысвечана надзённым справам і творчым здабыткам работнікаў культуры.
За шматгадовую плённую працу, значны ўклад у работу па зберажэнні і адраджэнні беларускіх традыцыйных рамёстваў і ў сувязі з прафесійным святам вялікая група работнікаў культуры атрымала ўзнагароды.
Ганаровай граматай Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана загадчык сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры аграгарадка Геранёны Юзэфа Эдвардаўна Старасціна, Падзякай старшыні Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана Ірына Станіславаўна Капуста, вядучы метадыст па аматарскіх аб'яднаннях і культурна-дасугавай дзейнасці аддзела народнай творчасці Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.
Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленную працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Гродзенскай вобласці ўзнагароджана Ірына Рэгінальдаўна Смірнова, загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.
Ганаровай граматай і грашовай прэміяй аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Іўеўскага раёна і ў сувязі з прафесійным святам узнагароджана Людміла Стэфанаўна Трубіцкая, загадчык аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Суботнікі.


За шматгадовую плённую працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання традыцыйных беларускіх рамёстваў Іўеўскага раёна і ў сувязі з прафесійным святам, а таксама за якаснае выкананне службовых абавязкаў узнагароджана вялікая група культработнікаў раёна: бібліятэкары, настаўнікі дзіцячых школ мастацтваў, работнікі бухгалтэрыі, тэхнічныя работнікі і г.д.
Вітала свята маладых спецыялістаў, кожны з якіх атрымаў памятныя падарункі з нагоды свайго першага года работы.
Слаўным падарункам культработнікам стаў канцэрт беларускага спявака Германа, якога цёпла вітала зала.

В. ГУЛІДАВА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Оставить комментарий

Ивье

Облачно
0°C
ССВ - 27.36 км/ч
Пятница
-1°C / 0°C
Суббота
-3°C / -2°C
Воскресенье
-4°C / -3°C
  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 1 руб. 80 коп. (18 тысяч рублей); 
– на три месяца – 5 руб. 40 коп. (54 тысяч рублей); 
– на шесть месяцев – 10 руб. 80 коп. (108 тысяч рублей).

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки

Президент Республики Беларусь


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.