Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

 

Быць соллю зямлі для сваіх землякоў

Главное / Суббота, 16 декабря 2017 09:32 / Прочитано: 1374

А вось наступны асаблівы чалавек гэтага рэгіёна выхоўваў не толькі свае душу і сэрца. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў быў адказным Іосіф Іванавіч Авіжа (на здымку) за розум і сэрцы, за выхаванасць дзяцей і падлеткаў з Суботнікаў і навакольных весак.
Выпускнік Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы, які закончыў ВНУ з выдатнай адзнакай, прыехаў па накіраванню на Іўеўшчыну ў 1970 годзе. І хоць адслужыў яшчэ і тэрміновую службу ў войску ( забралі на 1-м курсе), быў больш дарослым, чым многія яго аднакурснікі, аднак жа не лічыў сябе дастаткова годным, каб заняць пасаду дырэктара школы. Адмовіўся перад тым ад працы выкладчыкам свайго інстытута, не схацеў працаваць у райкаме партыі, аддзеле адукацыі. А вось адмовіцца ад пасады дырэктара не ўдалося. У 1970 годзе ён узначаліў Залясоўшчынскую базавую школу. А праз два гады стаў на доўгія 32 гады дырэктарам адной з найбольшых па колькасці дзяцей школ района — Суботніцкай сярэдняй.
Лёс гэтага чалавека — гэта лёс, бадай, кожнага вясковага настаўніка, сельскага інтэлігэнта таго часу. Уся грамадская работа была на іх плячах, правядзенне выбараў розных узроўняў, дапамога сельсаветам у перапісе насельніцтва, гаспадарак, жывёлы і г.д. Амаль кожны настаўнік, а адукаваны дырэктар – тым больш, павінен быў яшчэ быць і лектарам, і прапагандыстам, і агітатарам, удзельнічаць у мастацкай самадзейнасці, грамадскім жыцці свайго населенага пункта і раёна. Ён доўгі час быў намеснікам старшыні парткома мясцовага калгаса. Такая актыўная жыццёвая пазіцыя ў Іосіфа Іванавіча існавала яшчэ з юнацтва, калі ён у студэнцкіх атрадах асвойваў цаліну, удзельнічаў у асушэнні балот Белавежскай пушчы.
А яшчэ… Якім бы адукаваным інтэлігентам ты ні быў, жыць на вёсцы і не трымаць гаспадарку… Не толькі алагічна, але і не вельмі зручна матэрыяльна. Тым больш, што разам з жонкай, таксама настаўніцай Антанінай Эдуардаўнай, яшчэ выхоўвалі і траіх дзяцей…
Зараз старэйшы сын жыве ў Суботніках, працуе ў камунгасе, другі сын пасля педагагічнага універсітэта ўзначальвае службу ГАІ ў Чашніках Віцебскай вобласці, дачка настаўнік-дэфектолаг у Мінску.
Яго цікаўнасць да гісторыі роднага краю, любоў да родных мясцін, краязнаўчая граматнасць доўгі час спрыялі таму, што ён быў экскурсаводам на грамадскіх пачатках для тых людзей, што ехалі экскурсіямі ў Суботнікі, каб пабачыць дзіўны па сваёй прыгажосці касцёл, сямейны склеп графаў Умястоўскіх. І толькі, калі ў касцеле з’явіўся ксендз, які гаварыў і на рускай мове, і на беларускай, Іван іосіфавіч аддаў яму ўсе запісы і перадаў так званыя паўнамоцтвы экскурсавода.
Пасля наступлення пенсіённага узросту Іван Іосіфавіч Авіжа яшчэ дзесяць гадоў працаваў настаўнікам. Як прызнанне яго заслуг – мноства грамат, узнагарод (аблана, ЦК ВЛКСМ, ЦК ЛКСМБ, раённага аддзела адукацыі і т.д.).
А потым, у 70 год, як ён шуткуе, са звычайнай школы пайшоў у зялёную. Зрэшты, з’явілася шмат часу, каб заняцца любімай справай — ціхай ахотай.
Чаму зялёная школа? Ды к лес жа разам з прыродай таксама вучаць і выхоўваюць душу. З 15 чэрвеня збірае былы дырэктар вясёлку і забяспечвае (бясплатна) усіх, каму яна патрэбна для лекаў. Потым здае лісічкі дзяржаве, а вось баравікі, зялёнкі, рыжыкі збірае ў хатнія сусекі. Дзецям, унукам (іх сямёра), сабе пад гарачую бульбачку…
Такімі людзьмі трымаецца вёска, яны яе і інтэлектуальнае багацце, і жыццёвая мудрасць, сумленне, надзея. І менавіта ім больш за ўсіх баліць, калі жыццё вёскі складваецца не зусім так, як патрэбна, калі нешта не ладзіцца ў былых вучняў. Менавіта такія людзі, як Іосіф Іванавіч, і з’яўляюцца соллю зямлі і святлом міру.

Теги

Оставить комментарий

  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.