Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

 

Малочныя рэкі Таццяны Станіславаўны

Главное / Суббота, 16 декабря 2017 07:00 / Прочитано: 1307

…Хтосьці горы варочае, а іншы – малочныя рэкі напаўняе. Няхай не рэкі, але невялікую сімвалічную малочную рэчку Таццяна Станіславаўна Сокал ўсё ж мае. З 2003 года, па просьбе светлай памяці старшыні сельсавета Мікалая Іванавіча Найдзена, яна працуе малакасборшчыкам.


Як бы чалавек не планаваў сваё жыццё, усё ж карэктывы яго за цябе нехта зверху зробіць. Яна пачынала поварам у суботніцкай сталовай. Вялікая сталоўка была, запатрабаваная. Таму повару патрэбна было круціцца, як вавёрцы ў крузе. І калі пайшлі дзеці, Таццяна Станіславаўна вымушана была пакінуць сталоўку, знайсці работу крыху лягчэйшую, якая б не адымала столькі часу. Уладкавалася санітаркай у мясцовай аптэцы. 21 год працавала, да тае пары, калі сельвыканкам пачаў шукаць малаказборшчыка.
Адмаўлялася, адмаў-лялася. І адной з прычын было тое, што баялася каня. Не толькі кіраваць павозкай з ім, але і падыйсці блізка не магла. Ды нішто. Сёння гэты від “транспарту” стаў такім ручным для яе, такім прытульным, такім незаменным.
Некалі яна збірала малако з 74 двароў у Суботніках і Рыбаках. За палову мая ці чэрвеня набіралася па 8-10 тонн каштоўнага сельскагаспадарчага прадукта. 105 тонн за год здавала малака. Колькі фляг уручную перанесла! Зараз збірае малако толькі ў Суботніках. І толькі ад дваццаці кароў. Старэюць гаспадары, не маюць сіл трымаць буйную жывёлу. А маладыя, у большасці сваёй, купляюць малако і малочныя прадукты ў магазінах.
Штогод ўлетку, як толькі пачынае світаць, запрагаюць яны з мужам Іванам Станіслававічам (былым калгасным механікам, а пасля атрымання пенсіі – механізатарам) свайго коніка, грузяць флягі і адпраўляюцца ў дарогу за малаком, якое гаспадынькі клапатліва выстаўляць ля сваіх веснічкаў і брам. У гэтыя дні збіраць праз дзень. Зімой малака мала.
Але работы ў Таццяны Станіславаўны заўжды хапае. Яна таксама з тых асаблівых вяскоўцаў, пра якіх я казала вышэй.
Напрыклад, некалькі год назад арганізавала з 11 пенсіянераў паляводчую брыгаду, хадзілі дапамагаць мясцовай сельскай гаспадарцы бульбу капаць, буракі церабіць. А як спраўна працавалі гэтыя жанчынкі – пенсіянеры! Не ўступалі нават школьнікам, які побач з імі таксама дапамагалі калгасу капаць бульбу.
Заробленыя грошы пераводзілі ў збожжа. Па тоне яго атрымлівалі за копку бульбы. Кармілі зернем сваю жывёлу. На вёсцы чалавек, калі дазваляе здароўе і калі не гультай, заўжды знойдзе выйсце нават з самага цяжкага становішча.
Так і сваіх чацвёра дзяцей выхоўвалі – у працы, у павазе да чалавека, у любові адзін да другога. З дзяцінства працавалі дзеці разам з бацькамі на вялікай гаспадарцы.
— Гэта не сённяшнія сем’і, — кажа мая сураз-моўца, — у бацькоў няма гаспадаркі нават на вёсцы. І дзецям няма чым займацца, акрамя камп’ютараў і гульняў. У сумесных справах заўжды загартоўваецца сям’я, выхоўваюцца людзьмі дзеці.
Усім хапіла і хлеба, і аднаго пакоя, каб разам вучыць урокі, гуляцца, каб пагутарыць з бацькамі, расказаць пра школьныя справы.Таму сёння бацькам не прыходзіцца чырванець за сваіх дзяцей.
Адзін сын працуе механікам у мясцовым КСУПе, другі - будаўнік у горадзе Ліда. Дачка працуе на Гродзенскай швейнай фабрыцы. Чацвёртая дачушка – гонар усяе сям’і. Скончыла Лідскі каледж, зараз вучыцца ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Ганна Сокал займаецца на павышаную стыпендыю А нядаўна пра яе і групу студэнтаў гэтай ВНУ напісала «Настаўніцкая газета».
Дазвольце крыху цытат.” Сучаная эканамічная і сацыякультурная сіту-ацыя ў краіне патрабуе ад сістэмы вышэйшай адукацыі падрыхтоўкі канкурэнтназдольных спецыялістаў. Менавіта такімі спецыялістамі-пачаткоўцамі можна назваць пяцярых студэнтаў фізіка-матэматычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка, якія атрымалі стыпендыю Прыарбанка”. Сярод пяці ўзнагароджаных студэнтка 2 курса Ганна Сокал, дачушка Таццяны Станіславаўны і Івана Станіслававіча.
…Прынамсі, менавіта Таццяна Станіславаўна першая з вяскоўцаў прый-шла да старшыні выканкама з прапановай пачаць добраўпарадкаваць могілкі не за кошт дзяржавы.
— Чаму, — гаворыць яна, — нехта за нас павінен убіраць нашы пагосты? Гэта ж наша памяць, наш абавязак перад тымі, хто нас нарадзіў, хто нас песціў і няньчыў маленькімі, хто нас у людзі вывеў. Трэба ж не забываць каранёў сваіх, трэба заўжды людзьмі звацца.
Між іншым, так робяць землякі яе мужа ў вёсцы Яськавічы. Збіраюць грошы, наймаюць спецыялістаў, убіраюць аварыйныя дрэвы. У Суботніках таксама пачынаюць гэтую высакародну справу.
Сокалы даюць грошы для добраўпарадкавання могілкаў нават у Ліпнішках, дзе пахаваны іх далёкія прашчуры, едуць убіраць. “За кожным магільным пагоркам, лічыць Таццяна Станіславаўна, памяць і наша людскасць у адносіх да яе”.
Такім чынам убачылі яны і магілу служанкі графіні Умястоўскай. Даўно гэта было, а людская памяць не дазволіла часу сцерці магілу з твару зямлі…
Таццяна Станіславаўна і яе муж Іван Станіслававіч – людзі высокай душэўнай арганізацыі. Яны не толькі прападаюць у рабоце. Яны і чытаюць, па словах Валянціны Станіславаўны Філон, як ніхто, шмат. Часопісы, газеты, кнігі. І жыццё разам з мудрасцю разумнай літаратуры выха-валі іх душы і іх сэрцы.

Теги

Оставить комментарий

  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.