Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

 

“На праўду ляту, як на бліны…”

Главное / Пятница, 15 декабря 2017 20:21 / Прочитано: 1291

Так сказала пра сябе яшчэ адна мая суразмоўца з рэгіёну, аб якім сёння мы вядзем гутарку, – стараста вёскі, аграгарадка “Жамыслаўль” Ядзвіга Уладзіміраўна Аніскевіч, былы заатэхнік саўгаса “Жамыслаўль”, затым тэхнолаг мясцовага спіртзавода, а зараз (з 2006 года, калі закрылі прадпрыемства), — тэхнічны работнік Жамыслаўльскага дзіцячага садка-базавай школы. Праўда яе такая сапраўдная, адкрытая, лагодная, а часам і не. Уся, як яна сама – чалавек жывы, няўрымслівы, якому, не гледзячы ні на ўзрост, ні на іншыя акалічнасці, ёсць справа да ўсяго, што патрабуе ўвагі, клопату, працы.
Праўда яе і балючая часам была, і не зусім прыемная, але яна яе. І Ядзвіга Уладзіміраўна не адступае ад яе ні на крок.
З такім чалавекам і сельвыканкаму лёгка працаваць з людзьмі. Яна хуткая на ўздым, яна там, дзе патрэбна яе кіпучая энергія. У гэтыя дні, па словах Ядзвігі Уладзіміраўны, “сапрадны гай шуміць”, бо у школе рыхтуюцца да добрай сустрэчы Новага году. Сядзіць жанчына, сняжынкі выразае, нешта клеіць, нешта майструе для прыгажосці.
А вось для сур’ёзнай “прыгажосці”, для добраўпарадкавання вёскі, аграгарадка Жамыслаўль, патрэбны і больш сур’ёзныя справы. Тады яны разам са старшынёй сельвыканкама людзей ўздымаюць. Мінулае лета змагаліся са смеццем, наводзілі парадак на зямлі, працавалі па ліквідацыі стыхійнай звалкі смецця.
Такім, як Ядзвіга Уладзіміраўна, не станеш. Такой патрэбна нарадзіцца, каб і справы ладзіліся, і бяда адступала, і на ўсё хапала часу, сіл (фізічных і душэўных). Траіх дзяцей нарадзіла і выхавала. Дачка скончыла БНТУ, працуе ў Мінску, сын працуе на абутковай фабрыцы ў Лідзе. Яшчэ адзін сын – інвалід з дзяцінства (ДЦП). Бог даў яму розум, ён скончыў вучылішча. Аднак ёсць абмежаванні фізічныя. На работу таксама няма куды ўладкавацца. Жыве з маці.
Ядзвіга Уладзіміраўна разам з мужам Іосіфам Уладзіміравічам трымаюць гаспадарку, маюць пчаліную пасеку. Працуюць, каб жыць, каб не затапталася нешта ў душы. Гэта таксама словы Ядзвігі Уладзіміраўны. Якая прыгожая ў яе мова, як вобразна яна ўмее выказаць свае думкі, якія словы, якія звароты роднай пявучай мовы часам загучаць у яе выказваннях!
Здаецца, і сапраўды хочацца спыніць імгненне, каб пабыць даўжэй побач з ёй. Ды гэта не зможа, бадай-што, зрабіць ніхто. Бо тое імгненне, як і яна сама – у хуткім руху. Ці то бяжыць, а часцей — едзе. Па словах жанчыны, па маладосці на матацыкле “ганяла”, а зараз — на аўто, на матаблоку, а каб завёўся дзяркач - на ім паспрабавала бы…
…Я пагаварыла з гэтай цудоўнай жанчынай і паверыла Валянціне Станіславаўне Філон, што з такім старастай можна горы перавярнуць…

Теги

Оставить комментарий

  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.