Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"

 

Свой сярод сваіх, ці Кавярня ад бабуляў

Главное / Пятница, 15 декабря 2017 19:19 / Прочитано: 1307

Не было лёгкім жыццё. Вёска-працаўніца, вёска-гаротніца заўжды дзяржаву карміла, лепшых людзей ёй на дапамогу ў гарады пасылала. На вёсцы чалавека бачна, як нідзе. Хто чаго каштуе, ці мае свой камень за пазухай, як у сям’і жыве, як дзяцей выхоўвае, ці можна на яго спадзявацца і ў асабістым, і ў дзяржаўным. І паўсюдна ў вёсках і вёсачках ёсць людзі асаблівыя. І гаспадары найлепшыя, і працаўнікі, і бацькі, і мужы, і жанкі. Яны — тыя самыя свае сярод сваіх.
Старшыня з задавальненнем пералічвае гэты вясковы актыў жыццёвай мудрасці, розуму, гаспадарлівасці, спадзяванняў і надзей. У першую чаргу гэта, безумоўна, старасты вёсак – сапраўдныя паўнамоцныя прадстаўнікі вёскі перад дзяржавай, першыя памочнікі мясцовай улады: Станіслава Станіславаўна Ліхарад, Ядзвіга Уладзіміраўна Аніскевіч, Данута Іосіфаўна Грынюк, Марыя Антонаўна Карповіч, Уладзімір Станіслававіч Мікша, Ганна Людвікаўна Аніскевіч, Валянціна Аркадзеўна Чакавая…
Валянціна Станіславаўна гаворыць, што яны ў яе самыя прыгожыя, самыя маладыя, самыя мудрыя, а прыгажуні – пенсіянеркі. Ды хіба можна адправіць на пенсію актыўную жыццёвую пазіцыя, неабыякавасць да таго, як і чым жыве вёска!
Вось, напрыклад, Станіслава Станіславаўна Ліхарад, былы намеснік старшыні мясцовага калгаса па ідэалогіі, ужо знаходзіцца на заслужаным адпачынку, мае не вельмі добры стан здароўя. А вось нядаўна прыйшла пасля шпіталю да старшыні ды і сказала: “Я і не спадзявалася, што мяне вылечаць. Аднак, я ачуняла, дзяржава мне дапамагла. І я хачу ёй хоць чымсьці аддзячыць. Давайце дапамогу ў падрыхтоўцы да выбараў”. І зараз яна з’яўляецца членам камісіі па падрыхтоўцы важнай падзеі ў грамадска-палітычным жыцці краіны.
Былы работнік сельвыканкама Яніна Іосіфаўна Найдзен таксама заўжды спяшаецца дапамагчы сельвыканкаму, параіць штосьці у рабоце, у правядзенни таго ці іншага мерапрыемства.
Яны такія, людзі старэйшага пакалення. Яны дзетак нараджалі для сябе, а не для таго, каб “выбіць” льготы з дзяржавы (як цяпер робяць асобныя), яны хочуць дзякаваць дзяржаве, а не патрабаваць бясконца… Яны верылі ў тую светлую будучыню і, як ні дзіўна, працягваюць верыць. Наіўныя? Не. Моцны ідэйны сцержань унутры, вера і ў Бога, і ў чалавека, і ў дзяржаву.
Вось вам яшчэ прыклад неабыякавых, няўрымслівых вяскоўцаў. З 90-х гадоў у цэнтры Суботнікаў пуставала кропка грамадскага харчавання. Ці, правільней будзе сказаць, будынак, дзе раней знаходзілася сталоўка Іўеўскага спажывецкага таварыства. Ці то пахаванне з трызнай, ці юбілей, ці вяселле — ехалі мясцовыя жыхары адзначаць у Геранёны, Ліпнішкі, Іўе. Нязручна, але што паробіш.
Але з такой фармулі-роўкай не пагадзіліся дзве жанчыны. Пенсіянерка-настаўніца Антаніна Эдуардаўна Авіжа, якая некалі ў юнацтве скончыла кулінарнае вучылішча, і былы бухгалтар сельвыканкама, а зараз бухгалтар КСУПа Антаніна Уладзіміраўна Фурман. І прапанавалі свае паслугі Іўеўскаму філіялу Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства. Зараз вяскоўцы называюць гэтую сталоўку “Кавярня ад бабуль”. Працуе тая кавярня па заказах. І зняла ўсе праблемы з пошукамі месца, дзе можна адзначыць ці то самотную, ці то радасную падзею. А рыхтуюць жанчыны розныя стравы як дома: смачна, з фантазіяй, з душой.
Ды і не трэба нічога гаварыць. Варта адкрыць Кнігу заўваг і прапаноў. І на вас патокам пальюцца словы падзякі, захаплення нават ад наведвальнікаў – гасцей з-за мяжы.
Сапраўды кажуць, замест таго, каб скардзіцца на цемру, запалі хоць маленькую, але сваю свечку…
Здаецца такую свечачку патрэбна было б яшчэ запаліць і Іўеўскаму філіялу Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, бо памяшканню, дзе працуе славутая суботніцкая кавярня, вельмі патрэбен рамонт…Праца гэтых дзвух жанчын – яркі доказ таго, як чалавек упрыгожвае месца, аднак у данным выпадку месца ўсё ж патрабуе большай ўвагі…

Теги

Оставить комментарий

  • Популярное
  • Коммент.

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

в РКЦ № 14 в. г. Ивье филиала
ОАО "Белагропромбанк" -
Гродненское областное управление,
расположенном по адресу:
231337, г. Ивье, ул. 50 лет Октября,
21а, код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.