Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"



Светлае Хрыстова Уваскрэсенне. Вымушаная мера

Главное / Пятница, 10 апреля 2020 09:10 / Прочитано: 318

Светлае Хрыстова Уваскрэсенне і яго чаканне - гэта адны з самых любімых момантаў у годзе ледзь не для ўсіх людзей хрысціянскага свету.
Хутка, вельмі хутка па ўсім вашым доме будуць пахнуць букеты яркіх, прыгожых кветак, а на стале - зіхацець румянымі, рознакаляровымі шарамі афарбаваныя яйкі і вабіць водарам толькі што спечаныя кулічы.
Усю гэтую пышнасць трэба заслужыць, бо галоўнае ў чаканні свята - падрыхтаваць душу, даць думкам асаблівы настрой, саборна, усім светам сустрэць Светлае Уваскрэсенне добрымі справамі.

5 красавіка каталікі і пратэстанты адзначылі Вербную Нядзеля. 12 красавіка каталікі святкуюць Вялікдзень, праваслаўныя вернікі - Вербніцу, а 19 красавіка - Вялікдзень.
У гэтыя дні, безумоўна, больш часу хочацца правесці ў храме.
Але ў сувязі з небяспечнай у большасці стран міра сітуацыяй з распаўсюджаннем СОVID-19 шмат што змянілася і ў нас па падыходах да асабістых санітарных нормаў пры знаходжанні ў людных месцах. Людзям неабходна павялічыць сваю свядомасць .
Вельмі мудра на гэты конт выказаўся прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Юрый Санько: "Застаньцеся сёння дома ўсе, каб потым усім прыйсці ў касцёл! Трансляцый сёння вельмі шмат!.. ".
Вядома, анлайн-трансляцыя - гэта не альтэрнатыўная форма святога набажэнства, а вымушаная мера супраць нябачнай віруснай атакі.
Камп'ютэрныя тэхналогіі дазваляюць нам, людзям XXI стагоддзя, падтрымліваць наша духоўнае жыццё, адчуваць адзінства з усімі вернікамі. Нават калі мы фізічна не прысутнічаем у Божым храме, мы духоўна злучаемся з тым, што там адбываецца.
Адчуць адказнасць адзін за аднаго - хіба гэта не праява чалавечнасці?
Растлумачце пажылым бацькам, іншым членам сям'і, дзецям, маладым людзям, чаму зараз лепш паўдзельнічаць у набажэнстве анлайн, падкрэсліце, што гэта робіцца не дзеля забавы і што гэта часова.
Паверце, сур'ёзнае і глыбокае перажыванне службы, крыж і свечка побач з экранам, шчырая малітва дома - гэта ў дадзенай сітуацыі нармальныя паводзіны.
І памятайце: кожны з нас у цяжкі час прымае рашэнне адпаведна духоўнаму развіццю, стану сэрца, веры, пачуццю абавязку і адказнасці.

І. Халява.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 

 

Считаете ли Вы, движение студенческих отрядов популярным?
Какой профиль студенческих отрядов Вы считаете самым популярным?
Выберите на свой взгляд плюсы студенческих отрядов, из предложенных

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 2 руб.;
– на три месяца – 6 руб.; 
– на шесть месяцев – 12 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.